Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: "За несанкцыянаванымі акцыямі моладзі стаіць беларуская апазыцыя"


Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў апазыцыю ў тым, што яна падштурхоўвае моладзь да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях, паведамляе Інтэрфакс.

"Трэба мець на ўвазе: за сьпінаю ў гэтых дзеячаў (удзельнікаў акцыі) стаяць яны (апазыцыя), яны ўжо "сьвецяцца". Ім мала было судоў, і адной нагой ужо ў турме. Але яны туды (на плошчу) ходзяць і падбухторваюць моладзь. Яны чакаюць, каб набраць крытычную масу, а потым гэтае гарматнае мяса паперадзе сябе пусьціць. І на іх сьпінах ускочыць ва ўладу", — сказаў А.Лукашэнка.

"Мы гэта бачым і разумеем, і таму гэтага каня мы ім асядлаць не дамо", падкрэсьліў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG