Лідэр Лібійскай Джамахірыі Муамар Кадафі не вядзе перамоваў аб пераезьдзе ў Беларусь, заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.
«Усе здагадкі зьяўляюцца здагадкамі і беспадстаўнымі спэкуляцыямі, якія не маюць нічога агульнага з рэальным становішчам спраў», — заявіў А. Савіных, камэнтуючы агучаныя ў СМІ выказваньні былога міністра замежных спраў Лібіі аб тым, што М. Кадафі ў цяперашні час вядзе перамовы з шэрагам краін, у тым ліку і з Беларусьсю, аб прытулку і разьмяшчэньні яго капіталаў.
У чацьвер былы кіраўнік МЗС і сталы прадстаўнік пры ААН Абдурахман Махамед Шалгам, які перайшоў на бок паўстанцаў, але пакінуў за сабой крэсла ў Нью-Ёрку, падзяліўся з журналістамі сваім бачаньнем будучага Лібіі.
Па словах вядомага апазыцыянэра, Кадафі вядзе зараз перамовы з шэрагам дружалюбных яго рэжыму краін на прадмет атрыманьня палітычнага прытулку. «Ён манэўруе, каб адправіцца ў іншую афрыканскую краіну ці нават Беларусь, таму што тамтэйшы прэзыдэнт — яго сябар. Думаю, ён пакіне Лібію на працягу некалькіх тыдняў, самае большае двух-трох», — заявіў Шалгам.