«На мне вісеў бэджык з афіцыйнай акрэдытацыяй МЗС, я гучна казаў, што я прадстаўнік прэсы. У машыну, куды мяне запхнулі, затаўклі яшчэ 6 журналістаў, з Інтэрфаксу, БелаПАНа, іншых. Ніхто не рэагаваў на тое, што мы прадстаўнікі прэсы, ніхто не даваў тлумачэньняў, чаму нас затрымліваюць».