Госьцем «Начной Свабоды» – былы палітвязень Андрэй Кім, арганізатар кампаніі дасылкі беларускім палітвязьням відэапаштовак ад вядомых людзей.
Актывісты інтэрнэт-сайту pashtoukа.оrg супольна з прадстаўнікамі Эўрапейскай Беларусі зладзілі акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі. Зь менскага паштамту яны даслалі вязьням у розныя турмы некалькі сотняў паштовак.
Былы міліцыянт Аляксандар Класкоўскі атрымаў спатканьне з жонкай у СІЗА КДБ. Актывіста Паўла Вінаградава адправілі ў калёнію, не дачакаўшыся касацыі. Арцёму Грыбкову не дазволілі мець у камэры вэнтылятар. Зьмітра Бандарэнку асудзілі за дзень, а пратакол працэсу пішуць ужо месяц.
31 траўня ўвечары жонцы Андрэя Пачобута калегі журналіста па Саюзе палякаў перадалі сродкі, сабраныя сябрамі арганізацыі, каб падтрымаць ягоную сям’ю. У Пачобутаў двое дзяцей: дачцэ Яне дзесяць гадоў, сыну Яраславу — крыху больш за год.
"У сувязі з цкаваньнем палітычных апанэнтаў і палітычнымі судамі над імі, а таксама працягам абмежаваньняў у галіне свабоды слова і сходаў – сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі пагаршаецца."
Віцебскі прадпрымальнік, былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах лічыць патрэбным правесьці рэфэрэндум за адстаўку Аляксандра Лукашэнкі. Для падрыхтоўкі рэфэрэндуму спадар Правальскі ўжо прызначыў каардынатараў па Віцебскай вобласьці — праўда, большасьць зь іх пра гэта нават ня ведала.
Кіраўнік МЗС Расеі С.Лаўроў узяў удзел у пасяджэньні ў Менску Рады міністраў замежных спраў краінаў АДКБ. Зь міністрамі сустрэўся А.Лукашэнка, які цяпер кіруе Радай. Асобнай сустрэчы Лукашэнкі з Лаўровым не было.
І іранічна называе Беларусь "найбуйнейшай марской дзяржавай". "Мы занепакоеныя, што нашы беларускія калегі не выконваюць абавязацельстваў у рамках Мытнага саюзу", -- заявіў Г.Анішчанка.
Спартовае інтэрнэт-выданьне goals.by высьветліла падрабязнасьці здарэньня на футбольным матчы ў Бабруйску, дзе адзін са спэцназаўцаў ужыў сьлезацечны газ, які трапіў у тым ліку і на пяцігадовага хлопчыка. Пасьля гэтага фанаты пачалі скандаваць «Ненавідзім рэжым».
"Занепакоены існуючай сытуацыяй, зьвяртаюся да дзяржаўных уладаў, сьвету палітыкі, эканомікі, навукі, культуры, грамадзкіх арганізацыяў, усіх людзей добрай волі..."
Што адбываецца там, дзе вы цяпер, як выглядае крызіс і выхад зь яго, што мяняецца і што застаецца бязь зьменаў? Летні фота- і відэаконкурс, сур'ёзныя прызы.<br><a href="http://www.svaboda.org/photogallery/6783.html" style="font-weight: bold;">Глядзі галерэю конкурсу</a>.
Арганізацыйны камітэт па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) на сваім пасяджэньні 31 траўня выступіў з рэзкім пратэстам супраць "судовай расправы над лідэрам сацыял-дэмакратаў Мікалаем Статкевічам і іншымі палітвязьнямі".
Нямеччына стане першай бязьядзернай буйной прамысловай дзяржавай ў Эўропе.Урад пасьля працяглай дыскусіі вырашыў паступова закрыць усе атамныя станцыі да 2022-га году.
Вядзецца расьсьледаваньне па факце пранікненьня ноччу ў Менскі мэтрапалітэн групы маладых людзей. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка сёньня на нарадзе аб расьсьледаваньні абставінаў выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" Менскага мэтро.
Эўрапейскі суд у правах чалавека сёньня пастанавіў, што пры арышце тагачаснага кіраўніка ЮКАСА Міхаіла Хадаркоўскага былі парушаныя ягоныя правы.
Аб'ём дапамогі, якую дае Эўразьвяз краінам-суседзям, будзе залежаць ад дэмакратычных рэформаў у гэтых краінах, заявіў эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і палітыкі суседзтва Штэфан Фюле.
Віцэ-сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі С. Арлова заявіла, што ў СФ не выключаюць пагаршэньня сытуацыі ў Беларусі, што можа прывесьці да зьвяржэньня А.Лукашэнкі сваім народам.
Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заявіў, што на сёньняшнім пасяджэньні ў рамках АДКБ абмяркоўвалася сытуацыя "як у зоне адказнасьці гэтай арганізацыі, так і вакол зоны".
Пад такім загалоўкам францускае выданьне La Tribune разважае пра цяперашнюю эканамічную сытуацыю ў Беларусі і пра ролю Расеі ў гэтай сытуацыі.
Расейскае «Авторадио» адрэагавала песьняй на заяву Аляксандра Лукашэнкі, што шэраг СМІ, у тым ліку расейскіх, спыняць працу ў Беларусі, бо яны «нагнятаюць» сытуацыю на валютным і спажывецкім рынках.
Магчымы крэдыт Беларусі з боку ЭўрАзЭС складзе 1,2, а не 3 млрд. даляраў. Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра замежных спраў Расеі Андрэй Дзянісаў.
Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў прыбыў у Менск для ўдзелу ў пасяджэньні міністраў замежных спраў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).
Сябра нямецкага Бундэстагу і ПАРЭ ад фракцыі зялёных і Мануэль Cарацын узяў шэфства над беларускім палітвязьнем, 21-гадовым актывістам руху "За Свабоду" Мікітам Ліхавідам.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў падаў у Менгарсуд касацыйную скаргу. Палітвязень Фёдар Мірзаянаў адмовіўся мяняць беларускае грамадзянства на расейскае. Асуджаны за плошчу Дзьмітрый Буланаў падкрэсьлівае хібы судовага працэсу. Вязьня Ільлю Васілевіча не перавялі з Валадаркі ў Жодзінскі ізалятар.
Да 2022 году Нямеччына адмовіцца ад выкарыстаньня ядзернай энэргіі. Такое рашэньне прынялі ў панядзелак на досьвітку, пасьля 13-гадзінавага паседжаньня партыі, што ўваходзяць у кіраўнічую кааліцыю.
Карэспандэнт расейскага тэлеканалу «Дождж» Радыён Марынічаў запісаў у парку Горкага інтэрвію з Ірынай Халіп — і быў затрыманы міліцыяй. Інтэрвію сьцёрлі, журналіста дэпартуюць.
Справу лідэра АГП Анатоля Лябедзькі працягнулі, але не паведамілі, на які тэрмін.
Асіповіцкі музыка, актывіст каманды экс-кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева Ігар Сімбіроў дамагаецца, каб КДБ вярнуў яму гітару й нэтбук з чарнавымі запісамі яго твораў.
30 траўня ў Парыжы праходзіць чарговы раўнд беларуска-францускіх кансультацыяў паміж міністэрствамі замежных спраў.
Падоўжаныя тэрміны папярэдняга расьсьледаваньня крымінальнай справы адносна старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, абвінавачанага па артыкуле аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 года.
30 траўня адвакаты Тамара Сідарэнка і Ўладзімер Букштынаў падалі скаргу на вырак Фрунзенскага райсуда Менска экс-кандыдату ў прэзыдэнты Ўладзімеру Някляеву.
Інфармацыйны офіс Бюро салідарнасьці з дэмакратычнай Беларусьсю правядзе для эўрапейскіх журналістаў шэраг прэс-канфэрэнцыяў, прысьвечаных палітычным прысудам у Беларусі.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў не прызнае вынікаў выбараў. Пра гэта гаворыцца ў звароце, які асуджаны палітык перадаў з турмы.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі падасьць 30 траўня ў Менскі гарадзкі суд апэляцыю на вынесены яму вырак.
Прадстаўнікі зарэгістраванай у Чэхіі моладзевай арганізацыі "Малады фронт", грамадзянскіх ініцыятыў "Плошча-2010", "Эўрапейская Беларусь" і аргкамітэту руху салідарнасьці "Разам" аб'ядналіся ў Гомелі ў кааліцыю "Наша альтэрнатыва".
Сёньня ў Менск у завяршыўся 15 зьезд Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет”. Каля 200 дэлегатаў вызначылі стратэгію дзейнасьці партыі на будучыню.
Беларускую сытуацыю прэзыдэнт Нямеччыны Крысьціян Вульф згадаў учора ўвечары ў Бэрліне з нагоды сьвяткаваньня <nobr>50-годзьдзя</nobr> праваабарончай арганізацыі Amnesty International.
Беларускі эканамічны крызіс быў чаканым, паколькі дзяржава павінна жыць па сродках, а не выбудоўваць эканоміку ад выбараў да выбараў і ў доўг.
Абмежаваньне дзейнасьці расейскіх СМІ ў Беларусі ня можа не адбіцца на пераглядзе Расеяй сваёй пазыцыі па пытаньні аб выдзяленьні Беларусі крэдыту.
Алесю Атрошчанкаву дасылаюць лісты з усяго сьвету. Насьце Палажанцы чарговым разам адмовілі ў спатканьні са Зьмітром Дашкевічам. Паўла Вінаградава зноў пазбавілі турэмнага ложка. Андрэй Пратасеня пераведзены ў Бабруйскую калёнію. Мікола Дземідзенка выйдзе на волю 29 траўня.
Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што «ў Беларусі мае месца рэгрэс». Ён выказаўся ў падтрымку грамадзянскай супольнасьці і рэфарматарскіх тэндэнцый, каб «рэпрэсіі ў Белаурсі ня мелі нэгатыўнага ўплыву на бясьпеку ва ўсім рэгіёне». Як камэнтуюць гэта ў Менску і ў Варшаве?
Стратэгію і тактыку дзейнасьці беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» на будучае пачалі абмяркоўваць у суботу на <nobr>15-м</nobr> партыйным зьезьдзе.
Прэзыдэнт Барак Абама пасьля спатканьня з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі зноў нагадаў пра сытуацыю ў Беларусі.
У часе двухбаковых перамоў паміж Баракам Абамам і Браніславам Камароўскім, акрамя пытаньняў амэрыканскай вайсковай прысутнасьці ў Польшчы, магчымага пашырэньня НАТО і ЭЗ, прэзыдэнты абмеркавалі таксама апошнія падзеі ў Беларусі.
Пазьней адпусьцілі ўсіх затрыманых, папярэдзіўшы пра недапушчэньне парушэньня заканадаўства пра правядзеньне масавых мерапрыемстваў.
У Варшаве адбыліся перамовы прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага і прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. Абмяркоўваліся пытаньні дэмакратыі і бясьпекі. На сумеснай прэсавай канфэрэнцыі пасьля перамоваў прэзыдэнт Польшчы заявіў, што бакі маюць агульны погляд на будаўніцтва дэмакратыі, у тым ліку і ў Беларусі.
На зьезьдзе будзе дадзена ацэнка дзейнасьці партыі за 4 апошнія гады, вызначаны мэты і задачы на будучыню. На форуме таксама будзе абранае новае кіраўніцтва партыі.
У сядзібе БНФ, дзе адбываўся міжнародны круглы стол, прысьвечаны пытаньням рэфармаваньня сыстэмы Міністэрства ўнутраных справаў, былі затрыманыя міліцыянтамі грамадзяне Ўкраіны, Расеі і Беларусі.
Андрэй Саньнікаў у лісьце цікавіцца здароўем свайго паплечніка Зьмітра Бандарэнкі. Натальля Класкоўская і Марына Адамовіч ня трапілі на спатканьні з мужамі ў СІЗА КДБ.
Як заявіла старшыня Камітэту ПА АБСЭ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаньнях Вальбурга Габсбург Дуглас (Швэцыя), учорашні прысуд у Менску Міколу Статкевічу і Зьмітру Вусу, а таксама ранейшы прысуд Андрэю Саньнікаву дэманструюць «сур’ёзны недахоп павагі да палітычнага дыялёгу» з боку беларускіх уладаў.
Загрузіць яшчэ