Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыню БХК Алега Гулака выпусьцілі з пастарунку

абноўлена

Алег Гулак
Алег Гулак
15:00 Затрыманых папярэдзілі пра недапушчэньне парушэньня заканадаўства пра правядзеньне масавых мерапрыемстваў і ўсіх адпусьцілі з пастарунку.

13:30 Астатніх затрыманых удзельнікаў міжнароднага сэмінару, які праходзіў у сядзібе БНФ, апытваюць міліцыянты ў Савецкім РУУС.

Спадар Гулак распавёў, што іх затрымлівалі даволі жорстка, адабралі мабільныя тэлефоны:

«Гэта было ў такім выглядзе, што не падпарадкавацца было проста нельга. Пагражалі, што павырываюць зь мясам. Прывезьлі ў Савецкі РУУС, дзе ўзялі тлумачэньні. Яны тлумачаць свае дзеяньні тым, што нібыта было тэлефанаваньне ў дзяжурную частку, што на Машэрава, 8 адчынены дзьверы, чуваць моцныя гукі, магчыма, там бойка. Таму яны і прыехалі. Але ў нас міліцыянты пытаюцца, а што вы там рабілі? Што за мерапрыемства? А што за людзі? Гэта пытаньні, якія насамрэч ня тычацца канфлікту, бо яго і не было».

Камэнтуючы дзеяньні ўладаў, Алег Гулак адзначыў, што любая актыўнасьць цяпер успрымаецца як варожая:

«Хаця мы рэальна з украінскімі калегамі абмяркоўвалі ўкраінскі досьвед рэфармаваньня сыстэмы МУС. Зразумела, што функцыя вельмі важная, і важна, каб у дзяржаве максымальна эфэктыўна, дзеля інтарэсаў чалавека, працавала міліцыя. Дзіўна, што ўлады гэтага ня хочуць разумець».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG