Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У эўрапейскіх сталіцах распавядуць пра беларускіх палітвязьняў


Інфармацыйны офіс Бюро салідарнасьці з дэмакратычнай Беларусьсю правядзе для эўрапейскіх журналістаў шэраг прэс-канфэрэнцыяў, прысьвечаных палітычным прысудам у Беларусі.

Яны пройдуць 30 траўня ў Варшаве, 31 траўня ў Празе і 1 чэрвеня ў Брусэлі пры падтрымцы Польскага прэс-цэнтру (Варшава), Асацыяцыі міжнародных адносін (Прага), Дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю (Брусэль).

Удзел у прэс-канфэрэнцыях возьмуць прадстаўнікі беларускай апазыцыі, праваабаронцы, сваякі палітвязьняў.

"Калі распавядае відавочца і ўдзельнік падзей, — аповед успрымаецца зусім інакш, чым зводка навіннай стужкі, — адзначыла кіраўніца Бюро салідарнасьці Юлія Слуцкая. — Зыходзячы з вопыту мінулых канфэрэнцый, мы разьлічваем на новую хвалю ўвагі найбуйнейшых эўрапейскіх СМІ да абуральных фактаў парушэньня правоў чалавека ў Беларусі сёньняшняй. Бо прысуды палітычным апанэнтам Лукашэнкі (да 6 гадоў строгага рэжыму) красамоўна прадэманстравалі: суды ў Беларусі сталі выключна карным органам".

На прэс-канфэрэнцыях будзе прэзэнтавацца дакумэнтальны фільм пра Плошчу-2010.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG