Агалошаньне прысуду экс-кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаю Статкевічу, Дзьмітрыю Вусу і яшчэ 5 удзельнікам мітынгу 19 сьнежня, якое мусіла адбыцца 20 траўня ў Ленінскім судзе Менска, адкладзенае на невядомы час.
Польшча можа ўвесьці санкцыі супраць беларускіх фірмаў, якія фінансуюць рэжым прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, заявіў сёньня міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў Быдгашчы, дзе праходзіць сустрэча кіраўнікоў МЗС краін - удзельніц Ваймарскага трохкутніка
Справа прадстаўнікоў Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, Анатоля Паўлава, Алега Корбана ва ўдзеле іх у так званых масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году працягнутая да чэрвеня.
Абвяшчэньне прысуду ў справе Міколы Статкевіча, Дзьмітрыя Вуса, Аляксандра Класкоўскага і іншых перанесенае, паводле афіцыйнай вэрсіі – у сувязі з хваробай судзьдзі Людмілы Грачовай. Але ці гэтая прычына сапраўдная?
Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, выступаючы ў Тбілісі 19 траўня з прамовай на Парлямэнцкім форуме Супольнасьці дэмакратый, назваў Беларусь «лябараторыяй для недэмакратычных сілаў».
Някляеву — 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады, Рымашэўскаму і Вазьняку — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна, Фядуту і Дзьмітрыеву — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады, Палажанцы — 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 1 год. Дадалося відэа.
Фінансавы рынак Беларусі прыціх, пераварваючы навіну пра вусныя дамоўленасьці аб выдзяленьні першага траншу стабілізацыйнага крэдыту з антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС на падтрымку беларускага рубля.
«Газпром» можа купіць 50% акцый «Белтрансгазу», якія належаць беларускай дзяржаве, паведаміў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў журналістам вечарам 19 мая. «Гаворка ідзе аб астатняй долі долі, каб атрымаць 100%», - сказаў пасол.
Прычына — хвароба судзьдзі. <b>Дадаліся камэнтары</b>
Адвакаты былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Андрэя Саньнікава, асуджанага на 5 гадоў пазбаўленьня волі, плянуюць 23 мая падаць касацыйную скаргу на рашэньне суду Партызанскага раёну Менску.
23 траўня міністры замежных справаў Эўразьвязу мяркуюць пашырыць візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску на прыблізна 10 новых прозьвішчаў, паведамляе брусэльскі карэспандэнт нашага радыё.
Пад такім загалоўкам сёньня польскі штодзёньнік Gazeta Wyborcza паведамляе аб крэдыце з антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС, пра які беларускі бок дамовіўся з Уладзімірам Пуціным 19 траўня ў Менску.
Financial Times, паведамляючы аб згодзе Ўладзімера Пуціна выдзеліць Беларусі пазыку ў 3 мільярды даляраў з антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС, піша, што гэтая згода можа азначаць пераход кантролю над стратэгічнымі аб’ектамі беларускай эканомікі ў расейскія рукі.
Кіраўнік МЗС Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг заяўляе, што ён супраць эканамічных санкцыяў у дачыненьні да Беларусі.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта, які знаходзіцца пад падпіскай аб нявыезьдзе, увечары 19 траўня згадзіўся сустрэцца з карэспандэнтамі "Свабоды" ў кватэры, дзе ён жыве з сынамі ды жонкай. 20 траўня Дзьмітрыя Вуса могуць узяць пад варту ў залі суда.
20 траўня будуць абвешчаныя прысуды былым кандыдатам на прэзыдэнта Уладзімеру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму, Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу, а таксама яшчэ 9 удзельнікам мірнай акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 году.
На пытаньні "Начной Свабоды" адказаў Валер Каліноўскі, карэспандэнт нашага радыё ў Менску, які асьвятляе палітычныя суды за Плошчу.
Выступаючы сёньня ў Вашынгтоне, прэзыдэнт Барак Абама заявіў, што рэвалюцыі ў арабскіх краінах Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі паказваюць «прагу да свабоды», якая назапашвалася шмат гадоў, а таксама сьведчаць, што рэпрэсіі больш не працуюць.
Расейскі віцэ-прэм’ер Аляксей Кудрын пацьвердзіў, што антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС разглядае пытаньне пра выдзяленьне Беларусі крэдыту ў 3 мільярды даляраў. Таксама ён заявіў, што Беларусь мае дастаткова актываў, каб дапоўніць крэдытную праграму. Маўляў, трэба выйсьці на пэўны аб’ём прыватызацыі. Як ставяцца адмыслоўцы да парадаў расейскага боку?
Міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын сёньня пацьвердзіў, што Антыкрызысны фонд ЭўрАзЭС разглядае пытаньне аб вылучэньні Беларусі 3 мільярдаў даляраў крэдыту цягам трох наступных гадоў. А каб дапоўніць гэтую суму Беларусі рэкамэндавана актыўна праводзіць прыватызацыю — альбо зьвяртацца ў МВФ.
Зьняволенаму кіраўніку «Маладога фронту» Зьмітру Дашкевічу адмовілі ў тым, каб завесьці крымінальную справы супраць сьведак, якія, паводле Дашкевіча, хлусілі ў судзе.
У цэнтры Стакгольма адбыўся пікет салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Сярод выступоўцаў былі дэпутаты швэдзкага парлямэнту ад розных партый, а таксама кіраўнік швэдзкай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека östgruppen — Марцін Угла.
Заяўка Беларусі пра крэдыт будзе разгледжана 4 чэрвеня. Пра гэта на пасяджэньні Міждзяржсавету ЭўрАзЭС паведаміў міністар фінансаў Расіі Аляксей Кудрын.
Дэмакратызацыя Беларусі і краін Паўночнай Афрыкі будзе адной з галоўных тэмаў візыту прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Польшчу.
Паводле прэм'ер-міністра М.Мясьніковіча, урад Беларусі дамовіўся з Расеяй пра тое, што праз сыстэму Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС атрымае 3–3,5 мільярда даляраў цягам трох гадоў.
У Заводзкім судзе Менску працягваецца працэс над пяцьцю актывістамі анархісцкага руху, якіх вінавацяць у спробах падпалаў дзяржаўных устаноў і расейскай амбасады.
Чаго чакаць афіцыйнаму Менску ад візыту расейскага прэм’ер-міністра Ўладзімера Пуціна? Ці прывёз ён крэдыты для беларускай эканомікі? І колькі трэба грошай, каб Беларусь выйшла зь цяперашняга крызісу?
Генэральная пракуратура Беларусі вынесла пастанову аб абмежаваньні доступу карыстальнікаў да вядомага ў краіне сайту, які прапануе паслугі па абмене валют.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўдзячны Азэрбайджану за пастаўкі нафты, ён заявіў, што беларускі бок гатовы на гэта адказаць дабром.
Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі -- ня проста эканамічны крызіс, -- піша галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук'янаў.
Заявы кіраўніцтва Беларусі пра шматмільярдныя крэдыты, якіх трэба чакаць неўзабаве, выклікалі адваротны эфэкт. Сёньня на міжбанкаўскай біржы за даляр даюць ужо 8500 рублёў, а асобныя кампаніі праводзяць зьдзелкі па звышкурсе — 10 000 рублёў.
Беларускія спэцслужбы, выкарыстоўваючы дакумэнты, скрадзеныя з польскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў, праводзяць акцыі дэзінфармацыі ў Польшчы. Пра гэта піша Войцэх Чучноўскі ў Gazecie Wyborczej.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары МУС на вуліцы Валадарскага ў Менску.
«Прысутнасьць у цэнтры Эўропы рэпрэсіўнай дыктатуры... шмат гадоў запар раздражняла ўрады Захаду. Аднак цяпер дыктатар зрабіў шэраг выключна памылковых крокаў», – піша ў рэдакцыйным артыкуле The Washington Post.
Тым часам Аляксандар Лукашэнка паспрабаваў дэзавуіраваць свае выказваньні пра "вашывасьць" украінскага кіраўніцтва.
Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў, сябра парлямэнцкага камітэту па замежных справах Франц Цёнэс узяў шэфства над беларускім палітвязьнем Міколам Статкевічам.
У Вільні прайшла акцыя і пэрформанс перад будынкам амбасады Расеі з нагоды візыту расейскага прэм'ер-міністра Уладзімера Пуціна ў Менск, які мае адбыцца 19 траўня.
<b>13.05</b> У судзе абвешчаны перапынак да 14.20. Былі заслуханыя сьведкі, якія казалі пра ціск з боку КДБ і міліціыі і прымус агаварыць сваіх паплечнікаў.
Злучаныя Штаты і Эўразьвяз разглядаюць дадатковыя санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта заявіў у сераду намесьнік дзяржсакратара ЗША у пытаньнях Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан.
Сёньня ў Менску зьбіраюцца кіраўнікі ўрадаў краінаў СНД. Таксама тут адбудуцца сустрэчы прэм'ер-міністраў яшчэ на двух роўнях: міждзяржаўнай Рады ЭўрАзЭС і Вышэйшага органа Мытнага Зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» выказала занепакоенасьць тым, што кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі.
На пытаньні «Начной Свабоды» адказала Марына Адамовіч, жонка і паплечніца экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча, якому пракурор сёньня запатрабаваў 8 гадоў турмы.
На працэсе ў Ленінскім судзе Менску за адзін дзень правялі судовыя спрэчкі і выслухалі апошнія словы ўсіх сямі абвінавачаных.
У Жывым часопісе арыштаванага журналіста Андрэя Пачобута зьявіўся яго чарговы ліст з турмы, які ў інтэрнэце зьмясьціла ягоная жонка Аксана.
У Гомелі блізу 18 гадзінаў транспартная міліцыя затрымала ля чыгуначнага вакзалу прадпрымальніка, сябра АГП Уладзімера Няпомняшчага.
Пра гэта сёньня паведаміла сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна. Паводле яе інфармацыі, місія будзе працаваць два тыдні.
У судзе Фрунзенскага раёна сталіцы прагучалі апошнія словы шасьці фігурантаў справы за 19 сьнежня — кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Віталя Рымашэўскага, а таксама Аляксандра Фядуты, Андрэя Дзьмітрыева, Вяргея Вазьняка і Насты Палажанкі.
Сёньня ў судзе Бабруйску і Бабруйскага раёну скончыўся разгляд крымінальнай справы па факце падпалу мясцовага будынка КДБ. Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка і Павал Сырамалотаў асуджаныя кожны на сем гадоў зьняволеньня ў папраўчых калёніях узмоцненага рэжыму.
Вязень калёніі ў Наваполацку Мікіта Ліхавід пакараны карцэрам за тое, што ў калёніі называе сябе незаконна асуджаным і адмаўляецца выконваць некаторыя працы, якіх ад яго патрабуе адміністрацыя.
Загрузіць яшчэ