Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі пасол нагадаў пра «Белтрансгаз»


«Газпром» можа купіць 50% акцый «Белтрансгазу», якія належаць беларускай дзяржаве, паведаміў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў журналістам вечарам 19 мая. «Гаворка ідзе аб астатняй долі долі, каб атрымаць 100%», - сказаў пасол.

Пры гэтым ён дадаў, што «перамовы паміж «Газпромам», «Белтрансгазам» і ўрадам Беларусі ідуць». «Думаю, яны скончацца пагадненьнем», - сказаў пасол.

Паводле Сурыкава, бакі падчас перамоваў, у прыватнасьці, абмяркоўваюць, ці неабходна праводзіць новую ацэнку кошту актываў кампаніі. У 2006 г. банк АВN Amro ацаніў 100% акцый ААТ «Белтрансгаз» на 5 мільярдаў даляраў. На падставе гэтай ацэнкі «Газпром» набыў 50% акцый кампаніі за 2,5 млрд. Даляраў.

Пра прыватызацыю Белтрансгаза казаў учора і міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын. Паводле яго, «Белтрансгаз» фігуруе ў сьпісе актываў, якія разглядаюцца ўладамі Беларусі для продаж.

На мінулым тыдні, калі А.Лукашэнка заявіў, што Расея гатовая даць Беларусі 6 мільярдаў даляраў, зьявіўся ананімны камэнтар расейскай ўрадавай крыніцы, якая паведаміла, што "гаворка ідзе аб магчымасьці прадстаўленьня крэдыту да $1 мільярда з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС і набыцьця кантрольнага пакету «Белтрансгазу» «Газпромам»".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG