Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама ў Варшаве абмяркуе, як дэмакратызаваць Беларусь


Дэмакратызацыя Беларусі і краін Паўночнай Афрыкі будзе адной з галоўных тэмаў візыту прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў Польшчу.

Пра гэта паведамляе Polskie Radio са спасылкай на амбасадара Польшчы ў Вашынгтоне.

Амбасадар адзначыў, што падчас візыту Б.Абамы будзе таксама абмяркоўвацца сумесная дзейнасьць Польшчы і ЗША ў Аўганістане, а таксама далейшае супрацоўніцтва ў рамках НАТА.

Абама прыедзе ў Варшаву 27 траўня і возьме ўдзел у саміце краін Усходняй і Паўднёвай Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG