Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ежы Бузэк: Беларусь – лябараторыя для недэмакратычных сілаў


Ежы Бузэк
Ежы Бузэк
Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, выступаючы ў Тбілісі 19 траўня з прамовай на Парлямэнцкім форуме Супольнасьці дэмакратый, назваў Беларусь «лябараторыяй для недэмакратычных сілаў».

Беларусь у прамове Ежы Бузэка зьявілася ў кантэксьце Ўсходняга партнэрства, якое, на ягоную думку, пакуль не апраўдала зьвязаных зь ім спадзяваньняў. Бузэк сказаў:

“Найгоршая сытуацыя – у Беларусі. Эўразьвяз праявіў ахвоту да дыялёгу зь Менскам. Аднак адказам на нашу адкрытасьць была міліцыя і турмы для апазыцыі. Я згадваю Беларусь, бо баюся, што тыя спробы, якія там робяцца, могуць капіявацца іншымі краінамі ў іншых рэгіёнах сьвету. Беларусь стаецца лябараторыяй для недэмакратычных сілаў. Вось чаму мы ня можам заставацца абыякавымі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG