Андрэй Саньнікаў у лісьце цікавіцца здароўем свайго паплечніка Зьмітра Бандарэнкі. Натальля Класкоўская і Марына Адамовіч ня трапілі на спатканьні з мужамі ў СІЗА КДБ.
Як заявіла старшыня Камітэту ПА АБСЭ па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаньнях Вальбурга Габсбург Дуглас (Швэцыя), учорашні прысуд у Менску Міколу Статкевічу і Зьмітру Вусу, а таксама ранейшы прысуд Андрэю Саньнікаву дэманструюць «сур’ёзны недахоп павагі да палітычнага дыялёгу» з боку беларускіх уладаў.
Начальнік управы інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных лічыць неправамернай заяву прэзыдэнта ЗША Барака Абамы аб наяўнасьці ў рэспубліцы палітвязьняў у асобе асуджаных экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі.
«Замест сур’ёзнага аналізу цяжкасьцяў, якія насамрэч сёньня перажывае беларускае грамадзтва, міжнароднай абстаноўкі, што склалася вакол Беларусі, і пошуку захадаў па іх пераадоленьні, у Менску вырашылі пайсьці па шляху найменшага супраціўленьня».
Пра гэта 27 траўня ў Менску заявіў журналістам намесьнік міністра замежных спраў Аляксандар Гур'янаў.
27 траўня каля сёмай вечара паводле менскага часу на вайсковым лётнішчы ў Варшаве прызямліўся самалёт прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. Адразу пасьля прыбыцьця амэрыканскі лідэр накіраваўся на плошчу імя Пілсудзкага, да магілы невядомага жаўнера, што ў цэнтры польскай сталіцы.
«Нямеччына разам са сваімі партнэрамі па Эўрапейскім Зьвязе і ўсім сьвеце застаецца на баку тых, хто змагаецца за дэмакратыю і свабоду. Фэдэральны ўрад патрабуе неадкладнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных, перагляду ўсіх палітычна матываваных прысудаў і спыненьня рэпрэсій супроць апазыцыі і СМІ».
Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Уільям Хэйг асудзіў прысуды былым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі і заклікаў беларускія ўлады вызваліць іх.
Перамовы "Газпрому" аб павелічэньні долі ў "Белтрансгазе " з 50% да 100% знаходзяцца на завяршальнай стадыі. Аб гэтым паведаміў журналістам прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін.
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў закрыць СМІ, якія «нагнятаюць» ажыятаж на спажывецкім і валютным рынках. Пры гэтым «найбольш агалцелымі» ён назваў расейскія мэдыі, дзе «найбольш гістэрыі».
Старшыня сацыял-дэмакратычнай фракцыі нямецкага Бундэстагу, колішні кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, а таксама дэпутаты і сябры гэтай партыі Ута Цапф і Франц Цёнэс выказалі абурэньне ў сувязі з прысудам былым кандыдатам на прэзыдэнта Міколу Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу.
Беларускія суды правялі 13 працэсаў над апазыцыяй пасьля падзей 19 сьнежня. Асудзілі 43 чалавек, зь іх 30 атрымалі розныя тэрміны турэмнага зьняволеньня. Экспэрты ацэньваюць палітычныя і юрыдычныя вынікі судоў.
Лукашэнка таксама заявіў, што гатовы адправіць у адстаўку ўрад і Нацбанк і што яму "сорамна за беларускі народ".
Прэзыдэнт ЗША выступіў з заявай, у якой асуджае прысуды былым кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі і гаворыць пра новыя санкцыі Злучаных Штатаў супраць беларускіх прадпрыемстваў.
Міліцыянты затрымалі юрыста царквы “Новае жыцьцё” Сяргея Луканіна пасьля таго, ён на вуліцы заклікаў у часе крызісу зьвярнуцца да Бога, а не панікаваць.
Прэзыдэнты эўрапейскіх краінаў і ЗША плянуюць, сярод іншага, абмеркаваць стан дэмакратыі ў Беларусі. Беларускае пытаньне значыцца ў парадку дня XVII саміту краінаў цэнтральнай і ўсходняй Эўропы, які распачаўся сёньня ў Варшаве.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан заявіла пра сваё глыбокае засмучэньне прысудамі былым кандыдатам на прэзыдэнта Міколу Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу.
Факт, што рэжым у Менску зрэагаваў такой жорсткасьцю, рэпрэсіямі і паказальнымі працэсамі, заслугоўвае глыбокай агіды, - заявіў старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Зігмар Габрыэль.
Судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Людміла Грачова цягам амаль трох гадзінаў чытала прысуд, а пасьля моўчкі выслухала з залі нэгатыўныя заявы адносна свайго вэрдыкту.
Лёс кожнага сябра беларускай апазыцыі не павінен быць меней важны для эўрапейцаў, чым падзеі ў Афрыцы. З такой заявай выступіў міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле на Эўрапейскім форуме ў Бэрліне.
Новыя прысуды былі вынесеныя пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі пра магчымае вызваленьне ўсіх палітвязьняў, каб яны «не транжырылі дзяржаўныя грошы ў турме» і не «праядалі хлеб».
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк заявіў, што прысуды Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу дэманструюць несправядлівасьць судовай сыстэмы ў Беларусі.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў мае наведаць Менск 31 траўня. Ён возьме ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў АДКБ.
Сэрбcкія ўлады сёньня арыштавалі генэрала Ратку Младзіча, былога камандзіра арміі басьнійскіх сэрбаў. Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч заявіў, што Младзіч будзе перададзены ў рукі Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі ў Гаазе.
Якія вынікі акцыі пратэсту грузінскай апазыцыі, якая пачалася ў мінулыя выходныя? З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да аглядальніка грузінскай службы нашага радыё Кобы Ліклікадзэ.
Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць эканамічны крызіс, афіцыйную дэвальвацыю і чэргі па тавары ды валюту.
Статкевічу — 6 гадоў, Вусу — 5 з паловай, Класкоўскаму — 5 гадоў, Грыбкову — 4 гады, Квяткевічу — 3,5, Буланаву — 3 гады зьняволеньня. Пазьняку — 2 гады абмежаваньня волі, яго вызвалілі ў залі суду. Відэа і фота.
"Беларусь сутыкнулася з самым сур'ёзным за апошняе дзесяцігодзьдзе выклікам. Дзейны ўрад, які істотна падарваў да сябе давер людзей, ня ў стане справіцца зь ім. У такой сытуацыі мы ня бачым іншага выйсьця, як патрабаваць яго адстаўкі".
На фоне паглыбленьня эканамічнага крызісу ў Беларусі, аўтарытарны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка даў зразумець, што можа вызваліць з турмы палітычных канкурэнтаў, – піша ў “The New York Times” Майкл Швірц.
Камісар Рады Эўропы па правах чалавека Томас Хамарбэрг скрытыкаваў улады Беларусі за перасьлед апазыцыі і заявіў, што гэтая краіна не адпавядае патрабаваньням для ўступленьня ў эўрапейскую арганізацыю.
Беларусь правядзе ацэнку магчымасьці павелічэньня колькасьці неўязных у краіну ў сувязі з пашырэньнем сьпісу беларусаў, якія ня могуць езьдзіць у краіны ЭЗ, заявіў у чацьвер у Менску журналістам начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Як сказаў старшыня прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін народнай гаспадаркі Генадзь Фядыніч, арганізатары хочуць правесьці сход у многіх гарадах Беларусі.
Пры разгоне мітынгу апазыцыі ля будынку парлямэнту ў Тбілісі загінулі два чалавекі, улучна з паліцыянтам, якога зьбіў аўтамабіль. Пра гэта паведаміла міністэрства ўнутраных справаў Грузіі. Разгон адбыўся сёньня ўначы.
Міністэрства інфармацыі Беларусі не зьбіраецца адклікаць пазоў з Вышэйшага гаспадарчага суду аб спыненьні выхаду дзьвюх незалежных газэт – “Наша Ніва” і “Народная воля”.
Дружалюбныя стасункі паміж Беларусьсю і Грузіяй будуць разьвівацца.
Палітвязьню Паўлу Вінаградаву вызначылі калёнію для адбыцьця пакараньня, але пакуль трымаюць на «Валадарцы». Прысуд былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаю Статкевічу, Дзьмітрыю Вусу й яшчэ пяці ўдзельнікам падзей 19 сьнежня абвесьцяць 26 траўня.
Дзяржкамітэт па маёмасьці (ДКІ) Беларусі не ўзгадняў агучаную віцэ-прэм'ерам, міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрыным суму ў $ 7,5 млрд. ад прыватызацыі беларускіх актываў за тры гады.
«Спадзяюся, беларускія ўлады разумеюць, што тут ня толькі пытаньне палітычнага выжываньня іх саміх, а палітычнага выжываньня ўсёй Беларусі як краіны».
Грамадзяне Беларусі ня будуць мець права карыстацца льготамі і перавагамі, якія даюцца замежнымі дзяржавамі ў сувязі зь іх палітычнымі ці рэлігійнымі поглядамі і нацыянальнай прыналежнасьцю.
Уладзімер Някляеў пракамэнтаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымага вызваленьня палітвязьняў.
Эўразьвяз будзе ўвязваць дапамогу суседнім краінам зь іх дынамікай у пытаньні дэмакратычных пераўтварэньняў. МЗС Вялікабрытаніі, тлумачачы неабходнасьць зьменаў, спаслаўся на прыклад Беларусі.
У Менску прайшло чарговае паседжаньне сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Тое, што ў краіне абвастраецца эканамічны крызіс, на працы дэпутатаў не адбілася: словы «інфляцыя», «дэвальвацыя» ды ім падобныя ў Авальнай залі не гучалі.
У «Белтэхэкспарце» адмовіліся камэнтаваць санкцыі, уведзеныя ЗША супраць гэтай кампаніі за супрацоўніцтва з Іранам, Паўночнай Карэяй і Сырыяй. У іншай беларускай кампаніі «БелОМА», якая таксама трапіла пад санкцыі, не прагназуюць стратаў ад рашэньня Вашыгтону.
Пазыцыя Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця адносна Беларусі становіцца "усё больш палітызаванай і супярэчлівай". Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, камэнтуючы зьмены ў краінавай стратэгіі банка адносна Беларусі.
На магчымасьць гэтага кіраўнік Беларусі намякнуў, выступаючы ў сталіцы Казахстану Астане, у Эўразійскім нацыянальным унівэрсытэце імя Гумілёва.
Пасьля 1 ліпеня пагадненьне пра памежны рух зь Літвой і Латвіяй можа ўступіць у сілу, заявіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі.
У базе дадзеных асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, налічваецца каля 400 тысяч чалавек, зь іх каля 200 тысяч — расейцы, заявіў 25 траўня старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі.
Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь управіцца з крызісам у эканоміцы.
Аляксандар Лукашэнка ня выключыў магчымасьці вызваленьня вязьняў, якія мелі дачыненьне да падзеяў 19 сьнежня.
Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак будзе аддадзены пад суд за змову з мэтай забойства бяззбройных дэманстрантаў.
Загрузіць яшчэ