Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Беларусь можа павялічыць сьпіс неўязных эўрапейцаў


Беларусь правядзе ацэнку магчымасьці павелічэньня колькасьці неўязных у краіну ў сувязі з пашырэньнем сьпісу беларусаў, якія ня могуць езьдзіць у краіны ЭЗ, заявіў у чацьвер у Менску журналістам начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

"Гэтае пытаньне пакуль знаходзіцца на ўзроўні экспэртнай ацэнкі. Калі мы прымем такое рашэньне, то паінфармуем вас", – сказаў ён.

Раней Рада міністраў замежных спраў ЭЗ пастанавіла пашырыць "чорны сьпіс" беларускіх чыноўнікаў, якія забаронены ўезд у Эўразьвяз. Кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў 27 дзяржаў ЭЗ узгаднілі пытаньне аб унясеньні яшчэ 13 імёнаў у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз і банкаўскія актывы якіх, калі такія маюцца ў Эўропе, замарожваюцца.

Такім чынам, сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз, цяпер налічвае 198 чалавек. Санкцыі ў дачыненьні да 158 беларускіх афіцыйных асоб з гэтага сьпісу былі прынятыя 31 студзеня 2011 году.

У "чорным сьпісе", акрамя прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, значацца два яго сына - Віктар і Дзьмітры, а таксама міністар абароны Беларусі Юрый Жадобін, кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў і іншыя члены кіраўніцтва краіны. Каля 60 чалавек са 158, якія ўвайшлі ў новы сьпіс, ужо былі ў ранейшых аналягічных сьпісах, прынятых Радай ЭЗ у 2004 і 2006 гадах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG