Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан запатрабавала вызваліць палітвязьняў


Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан заявіла пра сваё глыбокае засмучэньне прысудамі былым кандыдатам на прэзыдэнта Міколу Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу.

"Гэтыя палітычна матываваныя прысуды ўяўляюць сабой яшчэ адзін крок назад у тым, што тычыцца павагі ў Беларусі правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў”, – гаворыцца ў заяве Эштан.

Прадстаўніца Эўразьвязу заклікала спыніць рэпрэсіі супраць палітычнай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ.

"Я лічу недапушчальным наяўнасьць палітычных зьняволеных у сэрцы Эўропы ў XXI стагодзьдзі і патрабую іх неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі", – падкрэсьліла Эштан, перадае Інтэрфакс.

25 траўня суд Ленінскага раёна Менска прызнаў былых кандыдатаў на прэзыдэнта Міколу Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса вінаватымі ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 г. і пакараў іх да шасьці і пяці з паловай гадамі гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG