Палітвязьню Паўлу Вінаградаву вызначылі калёнію для адбыцьця пакараньня, але пакуль трымаюць на «Валадарцы». Прысуд былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаю Статкевічу, Дзьмітрыю Вусу й яшчэ пяці ўдзельнікам падзей 19 сьнежня абвесьцяць 26 траўня.
Дзяржкамітэт па маёмасьці (ДКІ) Беларусі не ўзгадняў агучаную віцэ-прэм'ерам, міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрыным суму ў $ 7,5 млрд. ад прыватызацыі беларускіх актываў за тры гады.
«Спадзяюся, беларускія ўлады разумеюць, што тут ня толькі пытаньне палітычнага выжываньня іх саміх, а палітычнага выжываньня ўсёй Беларусі як краіны».
Грамадзяне Беларусі ня будуць мець права карыстацца льготамі і перавагамі, якія даюцца замежнымі дзяржавамі ў сувязі зь іх палітычнымі ці рэлігійнымі поглядамі і нацыянальнай прыналежнасьцю.
Уладзімер Някляеў пракамэнтаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымага вызваленьня палітвязьняў.
Эўразьвяз будзе ўвязваць дапамогу суседнім краінам зь іх дынамікай у пытаньні дэмакратычных пераўтварэньняў. МЗС Вялікабрытаніі, тлумачачы неабходнасьць зьменаў, спаслаўся на прыклад Беларусі.
У Менску прайшло чарговае паседжаньне сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Тое, што ў краіне абвастраецца эканамічны крызіс, на працы дэпутатаў не адбілася: словы «інфляцыя», «дэвальвацыя» ды ім падобныя ў Авальнай залі не гучалі.
У «Белтэхэкспарце» адмовіліся камэнтаваць санкцыі, уведзеныя ЗША супраць гэтай кампаніі за супрацоўніцтва з Іранам, Паўночнай Карэяй і Сырыяй. У іншай беларускай кампаніі «БелОМА», якая таксама трапіла пад санкцыі, не прагназуюць стратаў ад рашэньня Вашыгтону.
Пазыцыя Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця адносна Беларусі становіцца "усё больш палітызаванай і супярэчлівай". Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, камэнтуючы зьмены ў краінавай стратэгіі банка адносна Беларусі.
На магчымасьць гэтага кіраўнік Беларусі намякнуў, выступаючы ў сталіцы Казахстану Астане, у Эўразійскім нацыянальным унівэрсытэце імя Гумілёва.
Пасьля 1 ліпеня пагадненьне пра памежны рух зь Літвой і Латвіяй можа ўступіць у сілу, заявіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі.
У базе дадзеных асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, налічваецца каля 400 тысяч чалавек, зь іх каля 200 тысяч — расейцы, заявіў 25 траўня старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі.
Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь управіцца з крызісам у эканоміцы.
Аляксандар Лукашэнка ня выключыў магчымасьці вызваленьня вязьняў, якія мелі дачыненьне да падзеяў 19 сьнежня.
Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак будзе аддадзены пад суд за змову з мэтай забойства бяззбройных дэманстрантаў.
Лідэр расейскага гурту «Няшчасны выпадак» падпісаў паштоўку беларускім палітвязьням.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) скарэктаваў прынятую ў сьнежні 2009 году стратэгію па Беларусі і адмовіўся ад раней заплянаваных праектаў у дзяржаўным сэктары.
24 траўня Масгарсуд прызнаў законным і абгрунтаваным прысуд Хамоўніцкага суду, адмовіўшы Міхаілу Хадаркоўскаму і Платону Лебедзеву і іх абароне ў задавальненні касацыйнай скаргі.
Журналістка Ірына Халіп, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Андрэя Саньнікава, падала ў Менскі гарадзкі суд касацыйную скаргу на прысуд.
Пракурор Кірыл Чубкавец просіць пакараць Статкевіча — 8 гадамі, Вуса — 7 гадамі, Класкоўскага — 8,5 годамі, Квяткевіча, Пазьняка, Буланава, Грыбкова — 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
З Андрэем Саньнікавым на «Валадарцы» сустрэлася маці. Дзьмітрыю Бандарэнку, паводле лекара, патрэбная апэрацыя. Мікалай Статкевіч папрасіў падрыхтаваць усе неабходныя для турмы рэчы. Дзьмітрый Дашкевіч азнаёміўся з пратаколам суду.
Нацыянальны банк абвясьціў пра дэвальвацыю абменнага курсу беларускага рубля на 55%. Чаму ўлады так доўга зацягвалі з гэтым рашэньнем? Ці прывядзе яно да ліквідацыі некалькіх абменных курсаў? Ці зьявіцца валюта ў абменьніках?
ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу замежных кампаніяў, якія супрацоўнічаюць з Іранам і Паўночнай Карэяй. Санкцыі закрануць кампаніі зь Беларусі, Кітаю, Сырыі, Вэнэсуэлы і самога Ірану.
У Астане адбыліся перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Казахстану Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым. Трохдзённы візыт беларускага лідэра ў Казахстан адбываецца на тле вострага эканамічнага крызісу, які паглыбляецца ў Беларусі.
На працэсе ў Заводзкім судзе Менску, дзе судзяць прыхільнікаў анархісцкага руху, пачаліся судовыя спрэчкі. Прадстаўнік пракуратуры Артур Мірошнік мяркуе, што віна ўсіх абвінавачаных у судзе была даказаная.
Расейскі «КАМАЗ», які сумесна з «Растэхналёгіямі» вядзе перамовы па ўваходжаньні ў склад акцыянэраў Менскага аўтамабільнага заводу (МАЗ), разьлічвае да канца году правесьці ацэнку актываў МАЗа і прыняць рашэньне па зьдзелцы.
У Беларусі чакаецца ўвядзеньне дзяржаўнай манаполіі на імпарт спажывецкіх тавараў. "Пералік імпартэраў прыняты", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прадстаўнік Менгарвыканкаму.
Апошнімі месяцамі адным з найбольш папулярных інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі зрабіўся сайт “Пракаповіч”, праз які людзі дамаўляюцца наконт куплі/продажу валюты. Госьцем праграмы Начная Свабода 23 траўня была прадстаўніца гэтага сайту, якая назвалася «прэс-сакратаркай Марыяй Лузгіной».
Ноччу ў Астане, каля будынку сьледчага ізалятара Камітэту нацыянальнай бясьпекі Казахстану выбухнуў аўтамабіль. Тым часам пачаўся афіцыйны візыт у Казахстан Аляксандра Лукашэнкі.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў учарашняе рашэньне Эўразьвязу пра візавыя і маёмасныя санкцыі адносна 13 новых беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у рэпрэсіях адносна апазыцыі.
23 траўня Эўразьвяз увёў санкцыі супраць яшчэ 13 беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Сёньня ў афіцыйным выданьні Эўразьвязу апублікаваны іх сьпіс.
Пасольства Італіі паведаміла, што інфармацыя пра візыт у Беларусь прэм'ер-міністра гэтай краіныі Сыльвіё Бэрлюсконі “ня мае пад сабой ніякіх падставаў”. Пра магчымы візыт Бэрлюсконі ў Менск ў панядзелак паведамляў адвакат італьянскага прэм'ера.
Пачаўся афіцыйны трохдзённы візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан.
Зь якімі абмежаваньнямі пасьля мяккіх прысудаў сутыкнуцца фігуранты працэсаў па справе 19 сьнежня?
Актывіста руху «За свабоду» Мікіту Ліхавіда вызвалілі з турэмнага карцэру, дзе юнак адбыў 10 дзён. Абаронцы Андрэя Саньнікава падалі ў суд папярэднюю касацыйную скаргу.
Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі наведае напрыканцы траўня Беларусь. З такой заявай выступіў 23 траўня адвакат італьянскага прэм'ера Нікалё Гедыні.
Як паведамляе Радыё Рацыя, старшыні ўправы гэтага радыё Яўгену Вапу сёньня пры перасячэньні польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі анулявалі візу.
Уладзімер Някляеў і кампанія «Гавары праўду!» прапаноўваюць уладам пайсьці на дыялёг. Але першая ўмова — вызваленьне ўсіх палітзьняволеных. Пра гэта, а таксама пра пэрспэктывы дзейнасьці «Гавары праўду!», пра новыя праекты распавялі лідэры кампаніі на першай пасьля суду прэсавай канфэрэнцыі.
У мінулыя выходныя ў Грузіі прайшлі акцыі пратэсту апазыцыі, якая дамагаецца адстаўкі прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі.
Што адбываецца са справамі супроць тых удзельнікаў падзей 19 сьнежня, якіх трымалі пад вартай у КДБ і ў розны час выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд?
Сёньня стала вядома, што крымінальную справу супраць журналіста Андрэя Пачобута перадалі ў Ленінскі раённы суд Горадні, па месцы яго жыхарства. Дата разгляду пакуль невядомая. Яго па-ранейшаму ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары за сьценамі гарадзенскай турмы №1.
Рада Эўрапейскага Зьвязу ўхваліла пашырэньне санкцыяў супраць беларускіх уладаў. Колькасьць неўязных у Эўразьвяз прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі вырасла на 13 і дасягнула 189.
Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што катэгарычна не ўхваляе прапанову ўвесьці эканамічныя санкцыі супраць Беларусі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 23—25 траўня наведае Казахстан з афіцыйным візытам.
Пра гэта экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі паведаміў у інтэрвію «Российской газете».
Як паведаміла адвакатка Андрэя Саньнікава Марына Кавалеўская, сёньня ў калегію па крымінальных справах Менгарсуду абаронцамі была накіравана касацыйная скарга.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў заявіў сёньня, што расейскія палітыкі ня будуць ставіць на яго ў будучыні. "Расея будзе шукаць сабе партнэра ў беларускай намэнклятуры".
Уладзімер Някляеў мае намер высьветліць, хто напаў на яго ў дзень выбараў 19 сьнежня 2010 года і хто справакаваў зьмену сцэнара "Плошчы".
Загрузіць яшчэ