Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Халіп падала касацыйную скаргу


Ірына Халіп
Ірына Халіп
Журналістка Ірына Халіп, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Андрэя Саньнікава, падала ў Менскі гарадзкі суд касацыйную скаргу на прысуд.

"Гэта так званая папярэдняя скарга, — заявіла Халіп БелаПАН. — Справа ў тым, што мы з адвакатам яшчэ не атрымалі пратакол судовага паседжаньня, хоць ён павінен быць прадстаўлены на працягу пяці дзён, а ўжо ідзе дзявяты. Мы ня ведаем, што ўключана ў гэты пратакол, ці ёсьць там нашы пярэчаньні, аргумэнты пра незаконнасьць прысуду і так далей".

Пасьля азнаямленьня з пратаколам судовага паседжаньня ў Менгарсуд будзе пададзена больш аргумэнтаваная скарга, сказала Халіп.

16 мая Халіп пакаралі двума гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на два гады. Яна асуджаная паводле крымінальнага артыкула "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Зьбіраюцца таксама абскардзіць свае прысуды сустаршыня стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя", кіраўнік штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага Павел Севярынец і кіраўнік штабу былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча Сяргей Марцэлеў, якія праходзілі па адной справе з Ірынай Халіп.

Севярынец асуджаны на тры гады абмежаваньня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу, Марцэлеў — на два гады пазбаўленьня волі з двухгадовым выпрабавальным тэрмінам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG