Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд па справе Статкевіча — Вуса абвесьцяць 26 траўня а 14 гадзіне


Пра гэта "Свабодзе" паведаміла Марына Адамовіч, жонка Міколы Статкевіча.

20 траўня судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Людміла Грачова павінна была вынесьці прысуды былым кандыдатам у прэзыдэнты Міколу Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу, а таксама ўдзельнікам Плошчы Андрэю Пазьняку, Аляксандру Класкоўскаму, Аляксандру Квяткевічу, Арцёму Грыбкову, Дзьмітрыю Буланаву. Аднак абвяшчэньне прысуду ў той дзень адклалі на няпэўны тэрмін. Афіцыйная прычына — хвароба судзьдзі.

Раней пракурор Кірыл Чубкавец прасіў вынесьці пакараньне:

Статкевічу — 8 гадоў;
Вусу — 7 гадоў;
Класкоўскаму — 8,5 году;
Квяткевічу, Пазьняку, Буланаву, Грыбкову — па 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG