Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 23—25 траўня наведае Казахстан з афіцыйным візытам.
Пра гэта паведамілі ў яго прэс-службе. Праграмай візыту прадугледжаныя перамовы з прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым у вузкім і ў пашыраным складзе. Таксама плянуецца падпісаць шэраг двухбаковых дакумэнтаў.
Асноўнай тэмай на перамовах стане разьвіцьцё гандлёва-эканамічных стасункаў і супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюзу і адзінай эканамічнай прасторы. Кіраўнікі Беларусі і Казахстану таксама абмяркуюць сытуацыю на постсавецкай прасторы і актуальныя пытаньні міжнароднага парадку дня, перадае БелТА.
У красавіку Лукашэнка з афіцыйным візытам наведаў Туркмэністан.