З Андрэем Саньнікавым на «Валадарцы» сустрэлася маці. Дзьмітрыю Бандарэнку, паводле лекара, патрэбная апэрацыя. Мікалай Статкевіч папрасіў падрыхтаваць усе неабходныя для турмы рэчы. Дзьмітрый Дашкевіч азнаёміўся з пратаколам суду.
Нацыянальны банк абвясьціў пра дэвальвацыю абменнага курсу беларускага рубля на 55%. Чаму ўлады так доўга зацягвалі з гэтым рашэньнем? Ці прывядзе яно да ліквідацыі некалькіх абменных курсаў? Ці зьявіцца валюта ў абменьніках?
ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу замежных кампаніяў, якія супрацоўнічаюць з Іранам і Паўночнай Карэяй. Санкцыі закрануць кампаніі зь Беларусі, Кітаю, Сырыі, Вэнэсуэлы і самога Ірану.
У Астане адбыліся перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Казахстану Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым. Трохдзённы візыт беларускага лідэра ў Казахстан адбываецца на тле вострага эканамічнага крызісу, які паглыбляецца ў Беларусі.
На працэсе ў Заводзкім судзе Менску, дзе судзяць прыхільнікаў анархісцкага руху, пачаліся судовыя спрэчкі. Прадстаўнік пракуратуры Артур Мірошнік мяркуе, што віна ўсіх абвінавачаных у судзе была даказаная.
Расейскі «КАМАЗ», які сумесна з «Растэхналёгіямі» вядзе перамовы па ўваходжаньні ў склад акцыянэраў Менскага аўтамабільнага заводу (МАЗ), разьлічвае да канца году правесьці ацэнку актываў МАЗа і прыняць рашэньне па зьдзелцы.
У Беларусі чакаецца ўвядзеньне дзяржаўнай манаполіі на імпарт спажывецкіх тавараў. "Пералік імпартэраў прыняты", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прадстаўнік Менгарвыканкаму.
Апошнімі месяцамі адным з найбольш папулярных інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі зрабіўся сайт “Пракаповіч”, праз які людзі дамаўляюцца наконт куплі/продажу валюты. Госьцем праграмы Начная Свабода 23 траўня была прадстаўніца гэтага сайту, якая назвалася «прэс-сакратаркай Марыяй Лузгіной».
Ноччу ў Астане, каля будынку сьледчага ізалятара Камітэту нацыянальнай бясьпекі Казахстану выбухнуў аўтамабіль. Тым часам пачаўся афіцыйны візыт у Казахстан Аляксандра Лукашэнкі.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў учарашняе рашэньне Эўразьвязу пра візавыя і маёмасныя санкцыі адносна 13 новых беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у рэпрэсіях адносна апазыцыі.
23 траўня Эўразьвяз увёў санкцыі супраць яшчэ 13 беларускіх чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці. Сёньня ў афіцыйным выданьні Эўразьвязу апублікаваны іх сьпіс.
Пасольства Італіі паведаміла, што інфармацыя пра візыт у Беларусь прэм'ер-міністра гэтай краіныі Сыльвіё Бэрлюсконі “ня мае пад сабой ніякіх падставаў”. Пра магчымы візыт Бэрлюсконі ў Менск ў панядзелак паведамляў адвакат італьянскага прэм'ера.
Пачаўся афіцыйны трохдзённы візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан.
Зь якімі абмежаваньнямі пасьля мяккіх прысудаў сутыкнуцца фігуранты працэсаў па справе 19 сьнежня?
Актывіста руху «За свабоду» Мікіту Ліхавіда вызвалілі з турэмнага карцэру, дзе юнак адбыў 10 дзён. Абаронцы Андрэя Саньнікава падалі ў суд папярэднюю касацыйную скаргу.
Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі наведае напрыканцы траўня Беларусь. З такой заявай выступіў 23 траўня адвакат італьянскага прэм'ера Нікалё Гедыні.
Як паведамляе Радыё Рацыя, старшыні ўправы гэтага радыё Яўгену Вапу сёньня пры перасячэньні польска-беларускай мяжы беларускія памежнікі анулявалі візу.
Уладзімер Някляеў і кампанія «Гавары праўду!» прапаноўваюць уладам пайсьці на дыялёг. Але першая ўмова — вызваленьне ўсіх палітзьняволеных. Пра гэта, а таксама пра пэрспэктывы дзейнасьці «Гавары праўду!», пра новыя праекты распавялі лідэры кампаніі на першай пасьля суду прэсавай канфэрэнцыі.
У мінулыя выходныя ў Грузіі прайшлі акцыі пратэсту апазыцыі, якая дамагаецца адстаўкі прэзыдэнта Міхаіла Саакашвілі.
Што адбываецца са справамі супроць тых удзельнікаў падзей 19 сьнежня, якіх трымалі пад вартай у КДБ і ў розны час выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд?
Сёньня стала вядома, што крымінальную справу супраць журналіста Андрэя Пачобута перадалі ў Ленінскі раённы суд Горадні, па месцы яго жыхарства. Дата разгляду пакуль невядомая. Яго па-ранейшаму ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары за сьценамі гарадзенскай турмы №1.
Рада Эўрапейскага Зьвязу ўхваліла пашырэньне санкцыяў супраць беларускіх уладаў. Колькасьць неўязных у Эўразьвяз прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі вырасла на 13 і дасягнула 189.
Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што катэгарычна не ўхваляе прапанову ўвесьці эканамічныя санкцыі супраць Беларусі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 23—25 траўня наведае Казахстан з афіцыйным візытам.
Пра гэта экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі паведаміў у інтэрвію «Российской газете».
Як паведаміла адвакатка Андрэя Саньнікава Марына Кавалеўская, сёньня ў калегію па крымінальных справах Менгарсуду абаронцамі была накіравана касацыйная скарга.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў заявіў сёньня, што расейскія палітыкі ня будуць ставіць на яго ў будучыні. "Расея будзе шукаць сабе партнэра ў беларускай намэнклятуры".
Уладзімер Някляеў мае намер высьветліць, хто напаў на яго ў дзень выбараў 19 сьнежня 2010 года і хто справакаваў зьмену сцэнара "Плошчы".
У судзе Ленінскага раёну Менску ня ведаюць, калі вынесуць прысуд Міколу Статкевічу, Дзьмітрыю Вусу ды іншым удзельнікам Плошчы.
Пра гэта заявіў Інтэрфаксу прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка. Ён адзначыў, што ў базе асобаў, якія перасеклі беларускую мяжу, гэтых грамадзянаў няма.
Расейскі тэлеканал НТВ у праграме «Цэнтральнае тэлебачаньне» паказаў сюжэт «Закладнікі рэжыму». У Беларусі гэты рэпартаж з вострай ацэнкай палітычных судоў за Плошчу быў выразаны цэнзурай.
Старшыня беларускай Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч заклікаў урад сысьці ў адстаўку.
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад нямецкага Хрысьціянска-дэмакратычнага зьвязу Міхаэль Галер узяў шэфства над сустаршынём БХД Паўлам Севярынцам, якога 16 траўня прысудзілі да 3 гадоў "хіміі".
Пра якія менавіта санкцыі можа ісьці гаворка, не ўдакладняецца. Чакаецца, што вынікі пасяджэньня стануць вядомыя на прэс-канфэрэнцыі, якая пройдзе ў другой палове дня.
Якія ўмовы ў падвальнай камэры турмы на Валадарскага, дзе трымаюць Зьмітра Бандарэнку? Алесь Атрошчанкаў у калёніі не спраўляецца з нормай пашыву рукавіцаў. Актывіст «Гавары праўду» Павал Вінаградаў мяркуе, што цягам году ўсіх «вязьняў Плошчы» вызваляць. Маці Эдуарда Лобава наведала сына ў калёніі.
Прысуды прадстаўнікам беларускай апазыцыі «неапраўданыя, несправядлівыя і зьяўляюцца палітычным самаўпраўствам прэзыдэнта Лукашэнкі», — заявіў міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле ў часе візыту ў Калінінград.
Прысуды беларускім апазыцыянэрам закрываюць прэзыдэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку шлях да збліжэньня з Эўропай, заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч упэўнены: улады ў справе вынясеньня розных прысудаў за Плошчу прытрымліваюцца яснай стратэгіі.
Чаму прысуды ўдзельнікам Плошчы адрозьніваюцца паміж сабой: адных кідаюць у турму, а іншым даюць умоўнае зьняволеньне? Чаму, напрыклад, абвяшчэньне прысудаў Міколу Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу перанесенае? Ці мае тут месца нейкая разгубленасьць уладаў — або, наадварот, гэта нейкі манэўр?
Прафэсар Юры Хадыка перакананы: сытуацыя, якая склалася вакол былых кандыдатаў у прэзыдэнты, невыпадковая.
Гарадзенец Алесь Кіркевіч, намесьнік старшыні Маладога Фронту, асуджаны на чатыры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму Кастрычніцкім судом Менску. У Горадні жыве ягоная маці — спадарыня Ларыса, якая яго выгадавала адна.
Такое рашэньне было прынятае 21 траўня на паседжаньні Сойму, паведаміў «Свабодзе» старшыня партыі Аляксей Янукевіч.
Расея нэгатыўна ставіцца да прысудаў, вынесеных беларускім апазыцыянэрам, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Упаўнаважаны Фэдэральнага ўраду Нямеччыны па правах чалавека Маркус Ленінг асудзіў прысуды, вынесеныя ў Беларусі былым кандыдатам на прэзыдэнта, а таксама шэрагу апазыцыянэраў.
Расея лічыць немэтазгоднымі санкцыі Эўразьвязу супраць Беларусі, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
«Партыя БНФ рашуча асуджае жорсткія прысуды ўсім удзельнікам працэсаў па падзеях 19 сьнежня. Безумоўна, усе асуджаныя зьяўляюцца палітычнымі зьняволенымі і павінны быць неадкладна вызваленыя».
Я думаю, што ў гэтым можа быць і пэрсанальная пазыцыя Лукашэнкі. Ён, магчыма, балюча ўспрыняў выказваньні Саньнікава і Статкевіча. І цяпер спрабуе зьвесьці асабістыя рахункі.
Бацькі журналісткі Натальлі Радзінай Валянцін Дзьмітрыевіч і Надзея Максімаўна кажуць, што Натальля тэлефануе нячаста. Размовы даволі кароткія, але галоўнае, што з дачкой усё ў парадку.
Загрузіць яшчэ