Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грачова хварэе. Дата прысуду невядомая


У судзе Ленінскага раёну Менску ня ведаюць, калі вынесуць прысуд Міколу Статкевічу, Дзьмітрыю Вусу ды іншым удзельнікам Плошчы.

Судзьдзя Людміла Грачова знаходзіцца на бальнічным і калі яна выйдзе на працу, невядома, паведамілі карэспандэнту "Свабоды" у Ленінскім судзе.

Паводле жонкі Міколы Статкевіча спадарыні Марыны, ёй таксама невядома дата агалошаньня прысуду.

Вынясеньне прысуду ў справе Міколы Статкевіча, Дзьмітрыя Вуса, Андрэя Пазьняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова і Зьмітра Буланава было прызначана на 20 траўня. Аднак з-за раптоўнай хваробы судзьдзі абвяшчэньне прысуду было перанесенае на нявызначаны тэрмін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG