Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛДП патрабуе адстаўкі ўраду


Сяргей Гайдукевіч
Сяргей Гайдукевіч
Старшыня беларускай Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч заклікаў урад сысьці ў адстаўку.

"У краіне найглыбейшы эканамічны крызіс."Часовы"
ўрад павінен сысьці ў адстаўку. Неабходна тэрмінова абвясьціць
дэвальвацыю нацыянальнай валюты, спыніць зьдзек над
насельніцтвам і эканомікай. Каб умацаваць сувэрэнітэт нашай
дзяржавы і разьвівацца, нам тэрмінова неабходна перайсьці ў гэтым
годзе на расейскі рубель - іншага шляху няма", - гаворыцца ў
заяве вышэйшай рады і Цэнтральнага камітэта ЛДП, падпісанай старшынём ЛДП Сяргеем Гайдукевічам.

Як адзначаецца ў заяве, Беларусь павінна таксама мець і
адзіныя з Расеяй цэны на нафту і прыродны газ.

У заяве таксама адзначаецца, што Беларусь павінна была "яшчэ ў 2008 годзе прызнаць Паўднёвую Асэтыю і Абхазію".

Яшчэ 21 студзеня 2011 года ЛДП заявіла, што ўсіх удзельнікаў падзей 19 сьнежня трэба памілаваць.

"Трэба разьвіваць грамадзянскую супольнасьць - толькі
партыйныя сьпісы ў 2012 годзе могуць ўраўнаважыць сытуацыю ў
краіне, у адваротным выпадку - будзе горш, чым сёньня".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG