Факт, што рэжым у Менску зрэагаваў такой жорсткасьцю, рэпрэсіямі і паказальнымі працэсамі, заслугоўвае глыбокай агіды, - заявіў старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Зігмар Габрыэль.
Судзьдзя Ленінскага раённага суду Менску Людміла Грачова цягам амаль трох гадзінаў чытала прысуд, а пасьля моўчкі выслухала з залі нэгатыўныя заявы адносна свайго вэрдыкту.
Лёс кожнага сябра беларускай апазыцыі не павінен быць меней важны для эўрапейцаў, чым падзеі ў Афрыцы. З такой заявай выступіў міністар замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле на Эўрапейскім форуме ў Бэрліне.
Новыя прысуды былі вынесеныя пасьля заявы Аляксандра Лукашэнкі пра магчымае вызваленьне ўсіх палітвязьняў, каб яны «не транжырылі дзяржаўныя грошы ў турме» і не «праядалі хлеб».
Старшыня Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк заявіў, што прысуды Мікалаю Статкевічу і Дзьмітрыю Вусу дэманструюць несправядлівасьць судовай сыстэмы ў Беларусі.
Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў мае наведаць Менск 31 траўня. Ён возьме ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў АДКБ.
Сэрбcкія ўлады сёньня арыштавалі генэрала Ратку Младзіча, былога камандзіра арміі басьнійскіх сэрбаў. Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч заявіў, што Младзіч будзе перададзены ў рукі Міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі ў Гаазе.
Якія вынікі акцыі пратэсту грузінскай апазыцыі, якая пачалася ў мінулыя выходныя? З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да аглядальніка грузінскай службы нашага радыё Кобы Ліклікадзэ.
Гэтым разам старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты Саўка і Грышка абмяркоўваюць эканамічны крызіс, афіцыйную дэвальвацыю і чэргі па тавары ды валюту.
Статкевічу — 6 гадоў, Вусу — 5 з паловай, Класкоўскаму — 5 гадоў, Грыбкову — 4 гады, Квяткевічу — 3,5, Буланаву — 3 гады зьняволеньня. Пазьняку — 2 гады абмежаваньня волі, яго вызвалілі ў залі суду. Відэа і фота.
"Беларусь сутыкнулася з самым сур'ёзным за апошняе дзесяцігодзьдзе выклікам. Дзейны ўрад, які істотна падарваў да сябе давер людзей, ня ў стане справіцца зь ім. У такой сытуацыі мы ня бачым іншага выйсьця, як патрабаваць яго адстаўкі".
На фоне паглыбленьня эканамічнага крызісу ў Беларусі, аўтарытарны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка даў зразумець, што можа вызваліць з турмы палітычных канкурэнтаў, – піша ў “The New York Times” Майкл Швірц.
Камісар Рады Эўропы па правах чалавека Томас Хамарбэрг скрытыкаваў улады Беларусі за перасьлед апазыцыі і заявіў, што гэтая краіна не адпавядае патрабаваньням для ўступленьня ў эўрапейскую арганізацыю.
Беларусь правядзе ацэнку магчымасьці павелічэньня колькасьці неўязных у краіну ў сувязі з пашырэньнем сьпісу беларусаў, якія ня могуць езьдзіць у краіны ЭЗ, заявіў у чацьвер у Менску журналістам начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Як сказаў старшыня прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін народнай гаспадаркі Генадзь Фядыніч, арганізатары хочуць правесьці сход у многіх гарадах Беларусі.
Пры разгоне мітынгу апазыцыі ля будынку парлямэнту ў Тбілісі загінулі два чалавекі, улучна з паліцыянтам, якога зьбіў аўтамабіль. Пра гэта паведаміла міністэрства ўнутраных справаў Грузіі. Разгон адбыўся сёньня ўначы.
Міністэрства інфармацыі Беларусі не зьбіраецца адклікаць пазоў з Вышэйшага гаспадарчага суду аб спыненьні выхаду дзьвюх незалежных газэт – “Наша Ніва” і “Народная воля”.
Дружалюбныя стасункі паміж Беларусьсю і Грузіяй будуць разьвівацца.
Палітвязьню Паўлу Вінаградаву вызначылі калёнію для адбыцьця пакараньня, але пакуль трымаюць на «Валадарцы». Прысуд былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаю Статкевічу, Дзьмітрыю Вусу й яшчэ пяці ўдзельнікам падзей 19 сьнежня абвесьцяць 26 траўня.
Дзяржкамітэт па маёмасьці (ДКІ) Беларусі не ўзгадняў агучаную віцэ-прэм'ерам, міністрам фінансаў Расеі Аляксеем Кудрыным суму ў $ 7,5 млрд. ад прыватызацыі беларускіх актываў за тры гады.
«Спадзяюся, беларускія ўлады разумеюць, што тут ня толькі пытаньне палітычнага выжываньня іх саміх, а палітычнага выжываньня ўсёй Беларусі як краіны».
Грамадзяне Беларусі ня будуць мець права карыстацца льготамі і перавагамі, якія даюцца замежнымі дзяржавамі ў сувязі зь іх палітычнымі ці рэлігійнымі поглядамі і нацыянальнай прыналежнасьцю.
Уладзімер Някляеў пракамэнтаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымага вызваленьня палітвязьняў.
Эўразьвяз будзе ўвязваць дапамогу суседнім краінам зь іх дынамікай у пытаньні дэмакратычных пераўтварэньняў. МЗС Вялікабрытаніі, тлумачачы неабходнасьць зьменаў, спаслаўся на прыклад Беларусі.
У Менску прайшло чарговае паседжаньне сэсіі Палаты прадстаўнікоў. Тое, што ў краіне абвастраецца эканамічны крызіс, на працы дэпутатаў не адбілася: словы «інфляцыя», «дэвальвацыя» ды ім падобныя ў Авальнай залі не гучалі.
У «Белтэхэкспарце» адмовіліся камэнтаваць санкцыі, уведзеныя ЗША супраць гэтай кампаніі за супрацоўніцтва з Іранам, Паўночнай Карэяй і Сырыяй. У іншай беларускай кампаніі «БелОМА», якая таксама трапіла пад санкцыі, не прагназуюць стратаў ад рашэньня Вашыгтону.
Пазыцыя Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця адносна Беларусі становіцца "усё больш палітызаванай і супярэчлівай". Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, камэнтуючы зьмены ў краінавай стратэгіі банка адносна Беларусі.
На магчымасьць гэтага кіраўнік Беларусі намякнуў, выступаючы ў сталіцы Казахстану Астане, у Эўразійскім нацыянальным унівэрсытэце імя Гумілёва.
Пасьля 1 ліпеня пагадненьне пра памежны рух зь Літвой і Латвіяй можа ўступіць у сілу, заявіў старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі.
У базе дадзеных асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь, налічваецца каля 400 тысяч чалавек, зь іх каля 200 тысяч — расейцы, заявіў 25 траўня старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі.
Аляксандар Лукашэнка ўпэўнены, што Беларусь управіцца з крызісам у эканоміцы.
Аляксандар Лукашэнка ня выключыў магчымасьці вызваленьня вязьняў, якія мелі дачыненьне да падзеяў 19 сьнежня.
Былы прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак будзе аддадзены пад суд за змову з мэтай забойства бяззбройных дэманстрантаў.
Лідэр расейскага гурту «Няшчасны выпадак» падпісаў паштоўку беларускім палітвязьням.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) скарэктаваў прынятую ў сьнежні 2009 году стратэгію па Беларусі і адмовіўся ад раней заплянаваных праектаў у дзяржаўным сэктары.
24 траўня Масгарсуд прызнаў законным і абгрунтаваным прысуд Хамоўніцкага суду, адмовіўшы Міхаілу Хадаркоўскаму і Платону Лебедзеву і іх абароне ў задавальненні касацыйнай скаргі.
Журналістка Ірына Халіп, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Андрэя Саньнікава, падала ў Менскі гарадзкі суд касацыйную скаргу на прысуд.
Пракурор Кірыл Чубкавец просіць пакараць Статкевіча — 8 гадамі, Вуса — 7 гадамі, Класкоўскага — 8,5 годамі, Квяткевіча, Пазьняка, Буланава, Грыбкова — 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.
З Андрэем Саньнікавым на «Валадарцы» сустрэлася маці. Дзьмітрыю Бандарэнку, паводле лекара, патрэбная апэрацыя. Мікалай Статкевіч папрасіў падрыхтаваць усе неабходныя для турмы рэчы. Дзьмітрый Дашкевіч азнаёміўся з пратаколам суду.
Нацыянальны банк абвясьціў пра дэвальвацыю абменнага курсу беларускага рубля на 55%. Чаму ўлады так доўга зацягвалі з гэтым рашэньнем? Ці прывядзе яно да ліквідацыі некалькіх абменных курсаў? Ці зьявіцца валюта ў абменьніках?
ЗША ўвялі санкцыі супраць шэрагу замежных кампаніяў, якія супрацоўнічаюць з Іранам і Паўночнай Карэяй. Санкцыі закрануць кампаніі зь Беларусі, Кітаю, Сырыі, Вэнэсуэлы і самога Ірану.
У Астане адбыліся перамовы паміж кіраўнікамі Беларусі і Казахстану Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым. Трохдзённы візыт беларускага лідэра ў Казахстан адбываецца на тле вострага эканамічнага крызісу, які паглыбляецца ў Беларусі.
На працэсе ў Заводзкім судзе Менску, дзе судзяць прыхільнікаў анархісцкага руху, пачаліся судовыя спрэчкі. Прадстаўнік пракуратуры Артур Мірошнік мяркуе, што віна ўсіх абвінавачаных у судзе была даказаная.
Расейскі «КАМАЗ», які сумесна з «Растэхналёгіямі» вядзе перамовы па ўваходжаньні ў склад акцыянэраў Менскага аўтамабільнага заводу (МАЗ), разьлічвае да канца году правесьці ацэнку актываў МАЗа і прыняць рашэньне па зьдзелцы.
У Беларусі чакаецца ўвядзеньне дзяржаўнай манаполіі на імпарт спажывецкіх тавараў. "Пералік імпартэраў прыняты", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прадстаўнік Менгарвыканкаму.
Апошнімі месяцамі адным з найбольш папулярных інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі зрабіўся сайт “Пракаповіч”, праз які людзі дамаўляюцца наконт куплі/продажу валюты. Госьцем праграмы Начная Свабода 23 траўня была прадстаўніца гэтага сайту, якая назвалася «прэс-сакратаркай Марыяй Лузгіной».
Ноччу ў Астане, каля будынку сьледчага ізалятара Камітэту нацыянальнай бясьпекі Казахстану выбухнуў аўтамабіль. Тым часам пачаўся афіцыйны візыт у Казахстан Аляксандра Лукашэнкі.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных пракамэнтаваў учарашняе рашэньне Эўразьвязу пра візавыя і маёмасныя санкцыі адносна 13 новых беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у рэпрэсіях адносна апазыцыі.
Загрузіць яшчэ