Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Расеі адрэагаваў на заяву Лукашэнкі


Будынак МЗС Расеі.
Будынак МЗС Расеі.
Прадстаўнік расейскага МЗС Аляксандар Лукашэвіч: «У чарговы раз зь Менску раздаліся папрокі на адрас шэрагу расейскіх сродкаў масавай інфармацыі, якія нібыта няслушна трактуюць сытуацыю ў Беларусі.

Гэткія выказваньні беларускіх прадстаўнікоў выклікаюць глыбокае шкадаваньне.

Замест сур’ёзнага аналізу цяжкасьцяў, якія насамрэч сёньня перажывае беларускае грамадзтва, міжнароднай абстаноўкі, што склалася вакол Беларусі, і пошуку захадаў па іх пераадоленьні, у Менску вырашылі пайсьці па шляху найменшага супраціўленьня. Вядома, прасьцей знайсьці вінаватых за межамі Беларусі й проста забараніць у гэтай краіне дзейнасьць шэрагу СМІ. Але гэта наўрад ці дапаможа стваральнай працы, паляпшэньню атмасфэры расейска-беларускіх дачыненьняў, рэалізацыі нашых важных дамоўленасьцяў. Гэта можа толькі нашкодзіць»


27 траўня Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў шэраг СМІ, у тым ліку расейскіх, у нагнятаньні сытуацыі на валютным і спажывецкім рынках: «Больш за ўсё гістэрыі ў расейскіх сродках масавай інфармацыі. Я назіраў і за „нашымі“ замежнымі СМІ, якія тут, дзякуючы адміністрацыі. Я ня буду іх называць, каб не ствараць ім рэйтынг. Але зрабіце ўсё, каб больш гэтыя СМІ не прысутнічалі на нашай тэрыторыі. І не таму, што мы хочам закрыць ім рот, я бачыў, што ўвесь ажыятаж назіраўся адтуль».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG