Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Азэрбайджан абараніў сувэрэнітэт Беларусі» -- ад каго?


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўдзячны Азэрбайджану за пастаўкі нафты, ён заявіў, што беларускі бок гатовы на гэта адказаць дабром. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

"Вы нам выдатна дапамаглі. Нашы незалежнасьць і сувэрэнітэт, на жаль, сёньня ўпіраюцца ў гэтыя злашчасныя энэрганосьбіты, сыравіну і матэрыялы. Вы падставілі нам плячо, мы сёньня перапрацоўваем вашу нафту найвышэйшай якасьці", -- заявіў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў чацьвер у Менску зь першым віцэ-прэм'ерам ураду Азэрбайджану Ягубам Эюбавым.

"Вы нас проста абаранілі і выратавалі нашы сувэрэнітэт і незалежнасьць, як і Вэнэсуэла", -- адзначыў прэзыдэнт Беларусі.

А.Лукашэнка сказаў, што Беларусь і Азэрбайджан сёньня супрацоўнічаюць "найшчыльнейшым чынам, па вельмі адчувальных для нас і вас напрамках". "Закрытых тэм у нашых адносінах няма. І што б мне ні казалі аб нашых адносінах з Азэрбайджанам, у тым ліку ў АДКБ, іншых структурах, вы -- тая краіна, якая падставіла ў цяжкія хвіліны сваё плячо нам", -- заявіў А.Лукашэнка.

"Мы -- людзі ўдзячныя, і таму мы проста абавязаныя адказаць вам дабром", -- сказаў Лукашэнка.

«Я хачу, каб вы перадалі прэзыдэнту Ільхаму Аліеву, што мы будзем верныя дамоўленасьцям, якіх мы дасягнулі, у тым ліку і нядаўна ў Баку», -- адзначыў прэзыдэнт Беларусі.

Летась у разгар вострага беларуска-расейскага газавага канфлікту І.Аліеў пазычыў Беларусі 200 млн. даляраў, што дала магчымасьць заплаціць даўгі «Газпрому». Пазьней паміж Менскам і Баку былі заключаныя пагадненьні аб пастаўках азэрбайджанскай нафты ў Беларусь у абмен на вэнэсуэльскую нафту (своп-зьдзелка).

Узгадка Лукашэнкам АДКБ тлумачыцца тым, што разам зь Беларусьсю ў гэтую арганізацыю ўваходзіць Армэнія, якая мае тэрытарыяльны канфлікт з Азэрбайджанам, стасункі Ерэвана з Баку балянсуюць на мяжы вайны. Пры гэтым Азэрбайджан не зьяўляецца сябрам АДКБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG