Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікава перавялі на «Валадарку»


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў
Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары МУС на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Маці Ірыны Халіп Люцына Бяльзацкая паведаміла, што раніцай 19 мая Ірына Халіп паспрабавала атрымаць спатканьне з мужам, які раней утрымліваўся ў сьледчым ізалятары КДБ.

«Яна прыйшла ў КДБ, аднак там ёй сказалі, што Саньнікаў адпраўлены ў СІЗА на Валадарскага. Яна паехала на Валадарскага, але ўжо не пасьпела на спатканьне».

Бяльзацкая дадала, што выдадзены судом Партызанскага раёну дазвол на спатканьне дзейнічае толькі 3 дні. «Таму цяпер Ірына паехала ў суд атрымліваць новы дазвол на спатканьне».

16 мая Ірына Халіп была асуджаная на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на два гады.

14 траўня Андрэя Саньнікава пакаралі пяцьцю гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG