Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Эстоніі – за санкцыі адносна Беларусі


Прэзыдэнт Эстоніі Т.Х.Ільвес 1 чэрвеня ў Таліне на сустрэчы з міністрам замежных спраў Вугоршчыны Я.Мартанам заклікаў Эўразьвяз да кропкавых санкцый супраць беларускага рэжыму.

"Мы павінны працягнуць руку дапамогі народу Беларусі, пазбаўленаму цяпер прававой дзяржавы і дэмакратыі, адначасова выкарыстоўваючы вельмі дакладна накіраваныя санкцыі супраць рэжыму, каб ад іх не пацярпелі звычайныя грамадзяне", - цытуе Ільвэса яго афіцыйны сайт.

"Эўразьвяз павінен быць у гэтым пытаньні адзіным, і эканамічныя інтарэсы канкрэтных краін нельга ставіць вышэй неабходных з пункту гледжаньня дапамогі беларускаму народу палітычных рашэньняў", - сказаў прэзыдэнт Эстоніі.

Акрамя таго, на думку Ільвэса, для дабрабыту і бясьпекі Эўропы важная інтэграцыя Украіны і Малдовы ў ЭЗ, паколькі "чым больш эўрапейскіх каштоўнасьцяў і дэмакратыі ў суседніх з Эўразьвязам краінах, тым больш моцная і стабільная ўся Эўропа".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG