Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква супраць санкцый ЭЗ адносна Беларусі


"Абмежавальныя меры ў дачыненьні да Менску мы лічым контрпрадуктыўнымі. Пра гэта Эўразьвязу вядома", - заявіў у інтэрвію агенцтву Інтэрфакс сталы прадстаўнік Расеі пры Эўразьвязе Ўладзімер Чыжоў.

Паводле яго, беларуская тэма будзе згаданая падчас саміту Расея-Эўразьвяз, які пройдзе 9-10 чэрвеня ў Ніжнім Ноўгарадзе.

"Мы лічым, што трэба дзейнічаць мэтадамі ўключэньня, а не ізаляцыі", - сказаў расейскі дыплямат. Ён падкрэсьліў, што гаворка аб якіх-небудзь сумесных з Эўразьвязам дзеяньнях Расеі супраць Беларусі ня пойдзе.

Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея ніколі не займала пазыцыі, аналягічнай пазыцыі Эўразьвязу, па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, Расея толькі заклікала выконваць міжнародныя абавязацельствы, і не вяла размоваў аб санкцыях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG