Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт Сацінтэрну абмяркуе сытуацыю ў Беларусі


Луіс Аяла
Луіс Аяла
2—3 траўня ў Алматы адбудзецца пасяджэньне камітэта Сацыялістычнага інтэрнацыянала па СНД, Каўказу і Чарнаморскаму рэгіёну.

Па запрашэньні генэральнага сакратара Сацінтэрна Луіса Аялы ўдзел у пасяджэньні возьме старшыня брэсцкай абласной структуры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.

Як паведаміў Белапан Маслоўскі, у парадку дня пасяджэньня камітэта Сацінтэрну — праблемы разьвіцьця дэмакратыі ў краінах СНД і Каўказу, абмеркаваньне праграмы пабудовы сацыял-дэмакратыі ў Цэнтральнай Азіі, пытаньні забесьпячэньня міру і бясьпекі, вырашэньня канфліктаў у рэгіёне.

"Асобным пытаньнем будзе разглядацца сытуацыя ў Беларусі, якая склалася пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, — адзначыў старшыня брэсцкай абласной структуры БСДП (Грамада). — Я рыхтуюся выступіць з дакладам аб палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай абстаноўцы ў нашай краіне. У прыватнасьці, па актуальных праблемах у эканоміцы, а таксама аб палітычных рэпрэсіях і палітзьняволеных".

Маслоўскі дапоўніў, што ў рамках пасяджэньня камітэта Сацінтэрна плянуецца правядзеньне перамоў паміж прадстаўнікамі сацыял-дэмакратычных партый па ўстанаўленьні і ўмацаваньні двухбаковага супрацоўніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG