Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Кобец: Саньнікаў моцны, не зламаны і настроены змагацца далей


Уладзімер Кобец
Уладзімер Кобец
Кіраўнік перадвыбарнага штабу Андрэя Саньнікава Ўладзімер Кобец камэнтуе прысуды Андрэю Саньнікаву, Ільлю Васілевічу, Алегу Гнедчыку, Фёдару Мірзаянаву, Уладзімеру Яроменку.

«Мы, канечне, разумелі, што прысуд будзе абвінаваўчым, вялікім і страшным. Сёньня было бачна, як шмат людзей прыйшло на гэты суд. І бальшыня зь іх ня трапіла ў залю. Гэта і паплечнікі Андрэя, і сябры яго каманды, ініцыятыўнай групы, давераныя асобы. Андрэй вельмі моцна трымаецца. Напрыканцы ён зьвярнуўся да залі і сказаў, што за намі перамога і будзем змагацца. Гэта галоўнае. Гэта было самым галоўным пабачыць, што кандыдат у прэзыдэнты Саньнікаў моцны, не зламаны і настроены змагацца далей. Я ня веру, што Саньнікаву і іншым давядзецца столькі гадоў прасядзець у турме. Вельмі хутка ўсё мяняецца. І трэба зрабіць усё, каб гэта як мага хутчэй памянялася».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG