Сябра арганізацыйнага камітэту ў справе стварэньня партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч так пракамэнтаваў «Свабодзе» сёньняшнія прысуды ўдзельнікам падзеяў 19 сьнежня разам з экс-кандыдатам Андрэем Саньнікавым:
«Ніхто і ня думаў, што ўлада будзе паводзіць сябе інакш. І справа ў іншым. Апроч абурэньня і шкадаваньня трэба дзейнічаць на прадмет іх вызваленьня. Вызваленыя яны будуць толькі тады, калі іх месца зоймуць тыя, хто даваў загад іх сюды пасадзіць. І гэта трэба ўсьведамляць. І само сабой, эканамічныя цяжкасьці, выказваньне заклапочанасьці з боку Эўразьвязу — гэта пытаньне ня вырашыць. Кожны, хто ня згодны з гэтым рашэньнем, павінен зараз актыўна далучацца да працы апазыцыі з заклікамі выходзіць увосень на плошчы і вуліцы Беларусі з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў. Пакуль гэтага ня будзе, пакуль гэтыя патрабаваньні вызваленьня ня прымуць масавы, публічны характар унутры Беларусі, плакаць, шкадаваць і выказваць абурэньні бессэнсоўна».