Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Някляеў: Мова і гісторыя не прымаюцца галасаваньнем, а дадзеныя Богам


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Пра 16-ю гадавіну рэфэрэндуму ў справе беларускай мовы і сымболікі нагадаў сёньня падчас судовага паседжаньня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску экс-кандыдат на прэзыдэнта паэт Уладзімер Някляеў.

"Я лічу неабходным нагадаць суду, што якраз сёньня — гадавіна рэфэрэндуму 1995 году, які быў праведзены ўладай з грубым парушэньнем Канстытуцыі і закону аб усенародным галасаваньні. У адпаведнасьці зь імі пытаньні нацыянальна-гістарычнай асаблівасьці ня могуць быць вынесеныя на рэфэрэндум", — заявіў Някляеў.

Ён падкрэсьліў, што "наша мова і гісторыя прынятыя не галасаваньнем, а дадзеныя Богам. Іншая мова, іншая гісторыя — гэта іншы народ".

Някляеў мяркуе, што рэфэрэндум 1995 году зьяўляецца "фальсыфікацыяй нацыянальнай сьвядомасьці". "Ужо толькі з адной гэтай прычыны я маю права ні ў чым не давяраць сёньняшняй уладзе і хоць штодзённа выходзіць з пратэстам на плошчу", — падкрэсьліў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG