Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс: АЭС каля межаў Літвы азмрочыць адносіны зь Беларусьсю


Аўдронюс Ажубаліс
Аўдронюс Ажубаліс
Калі Беларусь пачне будаваць атамную электрастанцыю каля межаў Літвы, гэта на дзясяткі гадоў азмрочыць двухбаковыя адносіны дзьвюх краін, заявіў у пятніцу міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, -- паведамляе BNS.

«У мяне, як у грамадзяніна Літвы і міністра замежных спраў, выклікае заклапочанасьць і цалкам незразумелая гатоўнасьць Беларусі пабудаваць у 50-ці кілямэтрах ад літоўскай сталіцы электрастанцыю, з нагоды якой ёсьць шмат пытаньняў без адказу (...)

Гэтае рашэньне Беларусі, калі яно будзе рэалізоўвацца, без усялякіх сумневаў, магу адказна заявіць, на дзесяцігодзьдзі азмрочыць адносіны Літвы і Беларусі і акажа ўплыў на парадак палітычнага супрацоўніцтва», -- сказаў А.Ажубаліс у сойме на адкрытых слуханьнях.

Міністар сьцьвярджае, што ў яго ёсьць надзея, што «цяперашняе кіраўніцтва Беларусі пачуе і нашу зацікаўленасьць жыць у бясьпечным асяродзьдзі».

Зьвяртаючыся да прадстаўнікоў беларускай апазыцыі і няўрадавых арганізацый, А.Ажубаліс сьцьвярджаў, што ў гэтым пытаньні павінна выказацца і беларускае грамадзтва.

Нагадаем, што Літва крытыкуе пляны Беларусі і Расеі будаваць атамныя электрастанцыі каля самай мяжы зь Літвой. Палітыкаў Літвы турбуюць рэактары, якія, зь іх словаў, да гэтага часу рэальна не выпрабаваныя. Да гэтага часу застаецца незразумелым, чаму выбраныя пляцоўкі побач зь мяжой, не падрыхтаваныя пляны на выпадак аварыі, ігнаруюцца пытаньні бясьпекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG