Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Кароль: Прысуд Саньнікаву нагадвае прысуд Казуліну


Аляксей Кароль
Аляксей Кароль
Менскі палітоляг Аляксей Кароль камэнтуе прысуды Андрэю Саньнікаву, Ільлю Васілевічу, Алегу Гнедчыку, Фёдару Мірзаянаву, Уладзімеру Яроменку.

«Прысуд Саньнікаву нагадвае прысуд Казуліну. Там было пяць з паловай гадоў. Так што гэта ўжо такая прадвызначаная норма. А сам вынік прысуду быў закладзены па сутнасьці ў тых „дакумэнтах“, якія былі надрукаваныя ў газэце „Советская Белоруссия“. Лінія абвінавачаньня і тая фактура, якая прыводзілася, па сутансьці падганялася пад абвінавачньне, прагучала.

Другая выснова. Па сутнасьці, гэта лёгіка ўладаў у працяг 19-га: калі б не было прысудаў, то трэба было б ставіць пад сумнеў 19-га. Мэта такіх прысудаў — застрашэньне апазыцыі і яе параліч. І каб не вылучаліся кандыдаты на наступных выбарах, апроч тых, якія атрымалі адмашку ад дзейнай улады».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG