На старонках выданьня Eurasia Daily Monitor Дэйвід Марплз, аналізуючы цяперашнюю сытуацыю ў Беларусі, робіць выснову, што «аслабленьне кантролю Лукашэнкі над лёсам сваёй краіны падрывае ягоны праславуты «сацыяльны кантракт» з грамадзтвам». Дэйвід Марплз прыводзіць выказваньне беларускага палітоляга Віталя Сіліцкага, які 4 гады таму выказваў меркаваньне, што «рэальныя пратэстныя настроі і пратэстны патэнцыял зьявяцца, калі ўзьнікне крызыс існага сацыяльнага кантракту і, па-другое, калі незадаволенасьць і пратэстныя настроі набудуць ня толькі прагматычны характар, але і каштоўнасны».
«У 2007 годзе такая сытуацыя здавалася далёкай, але цяпер імкліва набліжаецца да рэальнасьці,» прыходзіць да высновы Дэйвід Марплз, пералічваючы чыньнікі, якія могуць спарадзіць пратэстныя настроі. Гэта паміраючая эканамічная палітыка Беларусі, якая патрабуе замежных крэдытаў, каб трымацца на плыву, доўгія чэргі за прадуктамі і валютай, страх перад выгадаваным у сябе тэрарызмам, санкцыі, якія ўвялі супраць рэжыму ЗША і ЭЗ (хаця і ў меншых маштабах) і вылучэньне бліжэйшым суседам у якасьці ўмовы выдзяленьня крэдыту права на прыватызацыю каштоўных актываў то бок, каб яны прадаваліся непасрэдна расейскім кампаніям.