Старшыня Савету Рэспублікі наведаў вёску Залешаны, дзе ўсклаў кветкі да помніка этнічным беларусам, забітым удзельнікамі польскага антыкамуністычнага падпольля (гэтак званымі «выклятымі жаўнерамі»).
Расьсьледніцкая група Bellingcat сьцьвярджае, што выявіла сапраўднае імя яшчэ аднаго падазраванага па справе аб атручваньні ў Брытаніі былога палкоўніка расейскай вайсковай выведкі ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі.
Канфлікт забраў жыцьці амаль мільёна аўганцаў і тысяч савецкіх вайскоўцаў, пакінуў без жытла незьлічоную колькасьць сем'яў і спустошыў кашалёк Крамля.
Адразу папярэджваю, што тут ня будзе адказу на пытаньне «чаму так адбылося». Бо ніхто пакуль гэтага ня ведае. Ні бацькі, ні аднаклясьнікі, ні сьледчыя. Тут ня будзе аніводнай вэрсіі, бо ўсе вэрсіі пакуль — выключна здагадкі ці чуткі. Але тут будуць уражаньні пра горад, дзе адбылося забойства.
Украинский депутат и журналист Мустафа Найем и его брат-адвокат Маси – выходцы из Афганистана. Когда СССР вывел войска, отец мальчиков тоже увез их из страны: сначала в Москву, а потом в Киев
Нацыянальны банк распавёў беларусам, як абараніцца ад тэлефоннага махлярства — вішынгу.
Інтэрвію з чалавекам, які купіў жывую казу, а пасьля аддаў. У працэсе напісаў дзьве кнігі па-беларуску, і цяпер усе чакаюць, калі ён ажэніцца (спойлер: другі раз). Паглядзіце на Андрэя Горвата, каб даведацца, як зьбіраць тысячы лайкаў у фэйсбуку, калі ты беларускі пісьменьнік.
Гутарка з Валянцінам Акудовічам пра беларускую тоеснасьць, нацыянальную ідэю, нацыю і мову, ну і, як жа іначай, пра ролю Аляксандра Лукашэнкі ў беларускім наканаваньні.
14 лютага ў судзе Цэнтральнага раёну Менску разьгледзелі скаргу актывістаў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка на сайт belnovosti.by.
Ляўрэтка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч у інтэрвію Свабодзе пракамэнтавала выказваньні вышэйшых дзяржаўных асобаў пра вытокі стаўпецкай трагедыі.
На трэці дзень суду ў «справе БелТА» ў якасьці сьведкі дапыталі генэральнага дырэктара Tut.by Людмілу Чэкіну.
Згодна з рэформай аўтарскага права ў Эўразьвязе, СМІ будзе належаць узнагароджаньне, калі іхныя матэрыялы паўторна выкарыстоўваліся агрэгатарамі або сацсеткамі, паведамляе Deutsche Welle.
Саша Зянько малюе пэндзлем, трымаючы яго ў зубах. І звычайна маляваць ён ня надта любіць, яму болей падабаюцца кампутарныя гульні. Але вялікае чырвонае сэрца на паперы намаляваў менавіта для нас, каб паказаць, як ён гэта ўмее рабіць.
Свабода сабрала нечаканыя зьвесткі да дня сьвятога Валянціна.
Школьнік Уладзіслаў Цьвірко разам з аднаклясьнікам падчас нападу ў Стоўпцах кінуўся абараняць сваю настаўніцу. Абодва атрымалі нажавыя раненьні.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзяў на сустрэчу з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у расейскім курортным горадзе Сочы свайго сына Мікалая. 13 лютага яны ўсе разам каталіся на горных лыжах.
Ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці пракамэнтавалі распаўсюджаную ў сеціве інфармацыю пра затрыманьне опэрупаўнаважанага Шклоўскага РАУС.
Больш за 200 чалавек прыйшлі да царквы Сьвятой Ганны ў Стоўпцах, каб разьвітацца з 17-гадовым Аляксандрам Р., вучнем стаўпецкай школы нумар 2, які загінуў 11 лютага ад удару нажом.
Бацькі хворай дзяўчынкі маюць намер дайсьці да Вярхоўнага суду.
Блогерка Ганна Бонд адрэагавала на заклік кіраўніцы прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальлі Качанавай «адарваць дзяцей ад кампутараў».
Большасьць удзельнікаў апытаньня, які правёў расейскі «Левада-Цэнтр», заявілі, што не гатовыя ўдзельнічаць у вулічных акцыях і мітынгах, каб дамагчыся зьмены сытуацыі ў краіне да лепшага. Такі адказ далі 77% апытаных.
Гэта Міхаіл Румянцаў і Кірыл Трамбавольскі.
Сьледчая служба Армэніі выставіла новае абвінавачаньне экс-прэзыдэнту Роберту Качар’яну, які знаходзіцца пад арыштам па раней вынесеным абвінавачаньні ў зьвяржэньні канстытуцыйнага ладу.
13 лютага ў Стоўпцах хаваюць настаўніцу сярэдняй школы № 2 Марыну Пархімовіч і вучня Аляксандра Р., якіх 11 лютага забіў нажом вучань 10 клясу Вадзім М.
Кіраўніцтва вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Рубін» Беларускага таварыства інвалідаў «папрасіла» частку сваіх работнікаў напісаць заявы за свой кошт на студзень і люты. Пад такую просьбу трапіла ня менш за 50 чалавек. На «Рубіне» працуе 120 чалавек, палова зь іх маюць інваліднасьць.
А 10-й гадзіне з паўсотні старшаклясьнікаў выйшлі зь сярэдняй школы № 2 да дому загінулай настаўніцы Марыны Пархімовіч у Стоўпцах. Сёньня праходзіць разьвітаньне і пахаваньне Марыны Пархімовіч і вучня Аляксандра Р., якіх 11 лютага забіў нажом вучань 10 клясу Вадзім М.
Больш за 200 чалавек у Беларусі былі зьняволеныя з палітычных матываў. Рэпартаж Свабоды з адкрыцьця выставы лістоў беларускіх палітвязьняў 1996–2019 гадоў.
На стадыёне магілёўскай школы № 35 плянуюць узьвесьці шматпавярховы дом. Супраць ушчыльненьня падняліся бацькі школьнікаў і жыхары суседніх дамоў. Адміністрацыя школы кажа, што ў яе няма магчымасьці прыглядаць за аб’ектам. Гарадзкая ўлада супакойвае: канчатковае рашэньне будаваць дом не прынятае.
Учора Вадзім М. сам здаўся міліцыі, калі яго на вуліцы пабачыў бацька. Ён шукаў сына разам зь міліцыяй. Бацькі распавялі Свабодзе, адкуль былі піратэхніка і нож, якія знайшлі ў сына. І чаму той хацеў стаць адвакатам. Таксама яны паказалі Вадзімаў пакой.
Грамадзкія дзеячы, пэдагогі, дэпутаты, простыя людзі шакаваныя трагедыяй у Стоўпцах. Інфармацыі пра прычыны, матыў злачынства, пра тое, што падштурхнула хлопца да такога страшнага ўчынку, зусім мала. Суразмоўцы Свабоды выказваюць свае асабістыя меркаваньні.
Падчас ІІ Эўрапейскіх гульняў, якія пройдуць 21-30 чэрвеня ў Менску, арганізуюць спэцыяльныя пункты, дзе кожны зможа бясплатна памяняць пачак цыгарэт на сувэнір з эмблемай гэтага спартовага форуму.
Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак, настаўніца Ганна Севярынец і псыхоляг Алена Ермакова аналізуюць прычыны падлеткавай агрэсіі, разважаюць пра булінг у школах, хатні гвалт, а таксама пра тое, што часам схавана за добрымі адзнакамі і «ціхімі» паводзінамі.
Свабода коратка пераказвае самыя цікавыя заявы Пракапені.
Адстаўны чыноўнік і дэпутат, які працаваў у Стаўпецкай акрузе, пракамэнтаваў Свабодзе трагічныя падзеі ў школе № 2.
Гомельскі гарвыканкам адрэагаваў на скаргі мясцовых жыхароў пра гурбы сьнегу на ходніках, якія ніхто не прыбірае. Улады назвалі дзьве прычыны: па-першае, няма грошай на такія работы; а па-другое, сьнег і сам некалі растане.
30-гадовая жанчына павесілася пасьля таго, як чацьвярых яе дзяцей забралі ў прытулак. Трагедыя здарылася ў Горадзенскай вобласьці 7 лютага. 5 лютага падобная трагічная гісторыя здарылася з 32-гадовай маці траіх дзяцей з Гомельскай вобласьці.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў па Стаўпецкай выбарчай акрузе Алена Анісім пракамэнтавала двайное забойства ў сярэдняй школе № 2 у Стоўпцах.
Вучань 10 клясы Стаўпецкай сярэдняй школы №2 Вадзім М., які напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў, адмаўляецца даваць паказаньні. Пра гэта паведаміў пракурор Менскай вобласьці Алег Лаўрухін.
Двайное забойства ў стаўпецкай школе камэнтуе генэрал міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб, які служыў у органах унутраных спраў за савецкім часам.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі будзе кіравацца адзіным парадкам аплаты паслугаў па ахове грамадзкага парадку на масавых мерапрыемствах, вызначаных сёлетняй пастановай Савету міністраў № 49.
Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак, настаўніца і пісьменьніца Ганна Севярынец і псыхоляг Алена Ермакова аналізуюць прычыны падлеткавай агрэсіі, разважаюць пра булінг у школах, хатні гвалт і тое, што бывае схавана за добрымі адзнакамі і «ціхімі» паводзінамі.
З высокапастаўленых чыноўнікаў у панядзелак Стоўпцы наведалі міністар аховы здароўя Валеры Малашка, старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч. На БТ у вечаровых навінах інфармацыя пра трагедыю ў Стоўпцах была пятай па ліку і прагучала на 22-й хвіліне выпуску.
11 лютага 1942 году фашысты расстралялі больш за тысячу мясцовых жыхароў — габрэяў.
«Шукаючы прычыны падобных трагедый, недастаткова засяроджвацца толькі на сацыяльных прычынах ці сямейных абставінах, у тым ліку на сямейным гвалце, супраць якога Касьцёл быў і застаецца»
Як даведалася Радыё Свабода ад сваякоў нападніка ў стаўпецкай школе № 2, маці Вадзіма М. вазілі ў шпіталь, пазьней прывезьлі дадому. У сацыяльных сетках распаўсюджваецца інфармацыя пра яе сьмерць.
Кацярына Гандзюк змагалася супраць незаконнай вырубкі лясоў
Мой сын, які ў кліпе на найлепшую песьню году пабачыў жыўцом расстрэл — чым ён вінаваты?! А праз хвіліну я прачытала навіну пра разьню ў Стоўпцах.
Палітыка Сямёна Домаша 11 лютага пахавалі ў Горадні на могілках, выдзеленых для грамадзян, якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё гораду і вобласьці. Разьвітацца зь ім прыйшлі сябры, паплечнікі, кіраўнікі прадпрыемстваў, чыноўнікі.
Вучня стаўпецкай школы нумар 2 Аляксандра Р., які загінуў ранкам ад нажавога нападу, узгадваюць знаёмыя, зь якімі ён працаваў у мясцовай суполцы Таварыства беларускай мовы.
Загрузіць яшчэ