Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Левада»: амаль 80% расейцаў не гатовыя выходзіць на мітынгі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Большасьць удзельнікаў апытаньня, які правёў расейскі «Левада-Цэнтр», заявілі, што не гатовыя ўдзельнічаць у вулічных акцыях і мітынгах, каб дамагчыся зьмены сытуацыі ў краіне да лепшага. Такі адказ далі 77% апытаных.

У апытаньні ўдакладняецца, што гатоўнасьць удзельнічаць у мітынгах вышэй сярод актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў, якія выходзяць у сеціва штодня або некалькі разоў на тыдзень.

Што яшчэ не гатовыя рабіць расейцы дзеля паляпшэньня сытуацыі ў краіне, паводле апытаньня:

  • падтрымліваць грашыма грамадзкія або палітычныя арганізацыі — 91%,
  • вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах рознага ўзроўню — 90%,
  • працаваць валянцёрам у грамадзкіх і палітычных арганізацыях — 76%,
  • прымаць удзел у рабоце грамадзкіх і палітычных арганізацый — 69%,
  • зьвяртацца ў органы выканаўчай улады — 51%,
  • падпісваць адкрытыя лісты і пэтыцыі — 46%.
  • Самую высокую грамадзянскую актыўнасьць — 71% — расейцы гатовыя праяўляць на выбарах за партыі ці кандыдатаў, якія прапануюць «блізкі плян пераўтварэньняў».

Масквічы часьцей жыхароў іншых буйных гарадоў і правінцый гатовыя зьвяртацца ў органы выканаўчай улады і падпісваць адкрытыя лісты і пэтыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG