Адразу папярэджваю, што тут ня будзе адказу на пытаньне «чаму так адбылося». Бо ніхто пакуль гэтага ня ведае. Ні бацькі, ні аднаклясьнікі, ні сьледчыя. Тут ня будзе аніводнай вэрсіі, бо ўсе вэрсіі пакуль — выключна здагадкі ці чуткі. Але тут будуць уражаньні пра горад, дзе адбылося забойства.