Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здароўе былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля пагоршылася


Архіўнае фота. Паліцыя на месцы атручваньня Сяргея Скрыпаля ў Солсбэры, 9 сакавіка 2018 году
Архіўнае фота. Паліцыя на месцы атручваньня Сяргея Скрыпаля ў Солсбэры, 9 сакавіка 2018 году

Здароўе былога палкоўніка ГРУ і брытанскага агента Сяргея Скрыпаля пагоршылася, лекары назіраюць за ім і аказваюць неабходную дапамогу, паведаміла брытанскае выданьне The Sunday Times, спасылаючыся на крыніцы ў брытанскіх спэцслужбах.

Нэрвова-паралітычнае рэчыва «Навічок», якім быў атручаны Сяргей Скрыпаль, па словах лекараў, можа працягваць узьдзеяньне на чалавека нават пасьля вываду з арганізму.

Сяргей Скыпаль і яго дачка Юлія былі атручаныя ў сакавіку 2018 году. Паводле наяўнай інфармацыі, заснаванай на заявах брытанскіх сьледчых, два агенты расейскай выведкі Анатоль Чапіга і Аляксандар Мішкін (яны выкарыстоўвалі дакумэнты на імёны Руслана Башырава і Аляксандра Пятрова) прыбылі ў Вялікую Брытанію па фальшывых дакумэнтах і нанесьлі яд на дзьвярную ручку дома Скрыпаля.

Нядаўна ў СМІ таксама назвалі імя трэцяга падазраванага ў атручваньні Сяргея Скрыпаля. Паводле дадзеных расьследніцкай групы Bellingcat, гэта «Сяргей Фядотаў» (на самай справе Дзяніс Вячаслававіч Сяргееў, высокапастаўлены афіцэр ГРУ і выпускнік расейскай вайскова-дыпляматычнай акадэміі).

Раніцай 17 лютага ў ангельскім горадзе Солсбэры невядомыя вывесілі сьцяг Расеі на гарадзкім саборы. У мінулым годзе, неўзабаве пасьля абвяшчэньня брытанскімі ўладамі аб падазрэньні афіцэраў ГРУ Чапігі і Мішкіна ў датычнасьці да замаху на Скрыпаля, абодва агенты ў інтэрвію тэлеканалу RT заявілі, што прыяжджалі ў Солсбэры, каб агледзець гарадзкі сабор.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG