Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША памёр марак з фота «Пацалунак на Таймс-Сквэр». Пражыў амаль 96 гадоў


«Пацалунак на Таймс-Сквэр», 14 жніўня 1945 году. Фота: Victor Jorgensen, AP
«Пацалунак на Таймс-Сквэр», 14 жніўня 1945 году. Фота: Victor Jorgensen, AP

Джордж Мэндонса, адзін з герояў фота «Пацалунак на Таймс-Сквэр», памёр за два дні да 96-га дня народзінаў, расказала ягоная дачка выданьню Providenvce Journal. Ён жыў у доме састарэлых у амэрыканскім штаце Род-Айленд з жонкай.

Фота «Пацалунак на Таймс-Сквэр» (дакладней, два здымкі зь блізкіх ракурсаў, фота ніжэй — Alfred Eisenstaedt, часопіс Life) стала адным з сымбаляў заканчэньня Другой сусьветнай вайны — яно зьнята 14 жніўня 1945 году, калі здалася Японія, а амэрыканцы выйшлі на вуліцы сьвяткаваць гэта.

Пара на фота не была знаёмая да пацалунка. Жанчына са здымка, Грэта Фрыдман, расказвала, што хлопец з натоўпу проста ўзяў і пацалаваў яе. За гэтым назірала сяброўка Мэндонса Рыта, якая пасьля стала жонкай марака — кажуць, яна не была супраць такога сьвяткаваньня. Грэта Фрыдман памерла ў 2016 годзе ва ўзросьце 92 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG