Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр мадэльер Карл Лягерфэльд


Карл Лягерфэльд
Карл Лягерфэльд

Мастацкі кіраўнік Chanel мадэльер Карл Лягерфэльд памёр у Парыжы на 86 годзе жыцьця. Пра гэта паведамляе газэта Le Figaro.

Лягерфэльд нарадзіўся ў 1933 годзе ў Гамбургу, у юнацтве пераехаў у Парыж, дзе пражыў усё жыцьцё. У розныя гады ён ўзначальваў дамы моды Jean Patou, Chloé і Fendi. У 1983 году Лягерфэльд быў прызначаны мастацкім кіраўніком моднага дома Chanel, з якім супрацоўнічаў да канца жыцьця.

Карл Лягерфэльд (у цэнтры) ідзе на паказ моды ў Парыжы ў 2016 годзе
Карл Лягерфэльд (у цэнтры) ідзе на паказ моды ў Парыжы ў 2016 годзе

Акрамя дызайнэрскай дзейнасьці, Лягэрфэльд быў вядомы як фатограф і карыкатурыст.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG