Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Нью-Ёрку хочуць забараніць дыскрымінацыю за колер валасоў і прычоску


Камісія па правах чалавека гораду Нью-Ёрк распрацавала пастанову, якое забараняе дыскрымінаваць, звальняць ці не дапускаць у нейкія грамадзкія месцы людзей у сувязі з іх прычоскай або колерам валасоў, паведамляе The New York Times. Афіцыйна дакумэнт пакуль не прыняты, але калі гэта адбудзецца, дыскрымінацыю на аснове прычоскі або колеру валасоў прыраўнаюць да расавай дыскрымінацыі і будуць караць адпаведным чынам.

«Кожны чалавек мае права мець валасы натуральнага колеру або фарбаваць іх, а таксама насіць валасы, коскі, хвалі, косы, "вузлы банту", афракосы і / або мае права трымаць валасы ў нястрыжаным стане», — сказана ў дакумэнце.

Новы закон у прыватнасьці прадугледжвае, што кампаніі не будуць мець права патрабаваць ад супрацоўнікаў не фарбаваць валасы ў розныя колеры, не насіць «панкаўскія» іракезы ці не галіць галаву ўзорамі, а таксама забараняе звальняць, калі супрацоўнік зробіць такую прычоску. У выпадку ж, калі кампанія вырашыць звольніць супрацоўніка за яго прычоску, ёй пагражае штраф у памеры да 250 тысяч даляраў. Адзіны спосаб для кампаніі пазьбегнуць штрафу — даказаць, што прычоска работніка парушае правілы тэхнікі бясьпекі або зьяўляецца негігіенічнай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG