Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі праходзяць новыя акцыі «жоўтых камізэлек»


Архіўнае фота.
Архіўнае фота.

У Францыі 16 лютага ўдзельнікі руху «жоўтых камізэлек» праводзяць ужо 14-ю па ліку «пратэстную суботу». У апошнія тыдні рух, які працягваецца тры месяцы, пайшоў на спад. Паводле апытаньняў, сёньня большасьць французаў выступае ўжо за спыненьне пратэстных акцый.

У Парыжы некалькі сот «жоўтых камізэлек» сабраліся за гадзіну да апоўдні ля плошчы Шарля дэ Голя і прайшлі па Елісейскіх палях. У парыскую прэфэктуру паліцыі на гэтую суботу было заяўлена тры маніфэстацыі і чатыры мітынгу «жоўтых камізэлек».

Акцыі прайшлі ў іншых гарадах Францыі, у тым ліку ў Бардо і Тулузе, дзе пратэсты працягвалі заставацца даволі шматлікімі, паведамляе Міжнароднае францускае радыё.

Некалькі дзён таму кіраўнік МУС Францыі Крыстоф Кастанэр паведаміў, што за тры месяцы пратэсту паліцыя затрымала 8400 чалавек. Суд вынес 1800 прысудаў затрыманым на мітынгах, працягваецца разгляд яшчэ за паўтары тысячы спраў. У сутычках з дэманстрантамі пацярпелі 1300 паліцэйскіх.

Француская прэса паведамляе са спасылкай на сацыялягічныя апытаньні, што ўсё менш людзей падтрымліваюць удзельнікаў руху «жоўтых камізэлек».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG