У школе на суботнія школьныя забаўкі прыйшло няшмат дзяцей, і завуч з ранку ў панядзелак павесіла на дошку аб’яў вялікі каляровы ліст, дзе было напісана: «Клясныя кіраўнікі! У суботу ў школе было мала дзяцей! Рыхтуйцеся да дэпрэміяваньня!!!»
Дэканка журфаку БДУ Вольга Самусевіч сказала газэце «Беларусь сегодня», што рэгіянальныя СМІ прапануюць выпускнікам журфаку стартавы аклад 162 рублі. Пазьней артыкул выдалілі з сайту.
Мінула чатыры гады зь дня забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова: ён быў застрэлены ў сьпіну ў ноч на 28 лютага 2015 году на Вялікім Маскварэцкім мосьце ў Маскве ў некалькіх кроках ад Крамля.
27 лютага ў Эўрапейскім парлямэнце афіцыйна стартаваў 7-ы Ўсясьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня — найбуйнейшая падзея, прысьвечаная адмене вышэйшай меры.
Ён заявіў, што цяпер, як на думку беларусаў, дэпутатамі павінны быць «лідэры грамадзкай думкі, гатовыя ня толькі выказваць, а і адстойваць правы сваіх выбарнікаў», але не «зьвязаныя ні з уладай, ні з апазыцыяй».
З раніцы 27 лютага байцы міліцыя пільнавала менскую кватэру актывіста Леаніда Кулакова. Яму адключылі сьвятло і запатрабавалі ўпусьціць у кватэру. Праз некалькі гадзін роздуму Кулакоў вырашыў пагадзіцца і аддаў сябе ў рукі міліцыі.
Судзяць мужчын, якія на трасе М1 перасьледавалі аўтамабіль і кінулі яму ў салён піратэхнічны сродак — фальшфаер.
Экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч выкарыстоўваў для вываду грошай з краіны швэдзкі банк Swedbank, вывеўшы зь яго дапамогай як мінімум 3,6 мільёна даляраў або 34 мільёна швэдзкіх каронаў.
Добрая навіна: за апошні год пэнсіі вырасьлі на 14,6% у рублях. Кепская навіна: «дакрызіснага піку» 2010 году ўсё яшчэ не дасягнулі.
У Магілёве судзяць 29-гадовага жыхара райцэнтру Касьцюковічы Рамана Г. за распальваньне расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы.
А 22-й гадзіне актывістка Вольга Мікалайчык змагла патэлефанаваць і коратка паведаміць пра сваё затрыманьне карэспандэнту Свабоды.
Амаль усе ключавыя пасады ў навуковай сфэры ў Беларусі занятыя мужчынамі. Сярод кіраўнікоў у Нацыянальнай акадэміі навук жанчыны складаюць 4,3%, пры гэтым доля жанчын-дасьледчыц у НАН — амаль 48%. Што перашкаджае жанчынам рабіць кар’еру ў навуцы?
Да 80% рынку наркотыкаў у Беларусі — марыхуана і гашыш.
Паводле актывістаў, работнікаў будаўніцтва на тэрыторыю заводу па-ранейшаму не пускаюць.
Міністэрства юстыцыі паўторна адмовіла грамадзкаму аб’яднаньню «Дзея» ў рэгістрацыі. Пры гэтым сам ліст адмовы, як падлічылі актывісты, зьмяшчае 14 памылак і зьяўляецца прыкладам непрафэсійнага стаўленьня да сваіх абавязкаў. Прадстаўнікі «Дзеі» падалі скаргу ў Вярхоўны суд.
Гісторыя Беларусі апошніх дзесяцігодзьдзяў у кіна- і відэастужках, якую сабраў менскі актывіст БНФ і самадзейны апэратар Сяргей Чырык, зьберагаецца ў яго дома на сотнях касэт. Гэта кілямэтры нацыянальнай памяці, — перакананы аўтар прыватнага відэаархіву.
У Польшчы да Дня матчынай мовы, які адзначаўся 21 лютага, стварылі відэаролік у падтрымку вывучэньня беларускай як мовы адной зь меншасьцяў краіны.
Сёньня ў Беларусі звыш 160 пажыцьцёва зьняволеных, паведаміў старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала ў праграме «Размова ў прэзыдэнта» тэлеканала «Беларусь-1» увечары 25 лютага.
Міністарка працы заявіла, што ЭКА «дазволіць атрымаць харошых, здаровых дзяцей». А каталіцкая царква выступіла рэзка супраць у звароце да міністра здароўя і старшыні Палаты прадстаўнікоў.
Сярод іншага, яму інкрымінуюць скарачэньне складу Ўзброеных сіл Украіны і зьнішчэньне вайсковых камісарыятаў.
Суд у Санкт-Пецярбургу пастанавіў вызваліць з-пад варты расейскага нацыяналіста Вячаслава Дацыка, асуджанага на 3,5 года калёніі строгага рэжыму.
Джарэд Голдман апошнія 18 гадоў жыве ў Бэрліне. Гэтым летам ён зьбіраецца прыехаць у Беларусь, каб прабегчы 230 кілямэтраў зь Менску да Кажан-Гарадку ў Лунінецкім раёне. З гэтага палескага мястэчка на пачатку 20 стагодзьдзя эміграваў у ЗША ягоны дзед Гэцке.
Разгляд «справы БелТА» ідзе з 12 лютага, прысуд будзе вынесены 4 сакавіка.
Дырэктарам Горадзенскага гарадзкога цэнтру культуры стаў Уладзімер Сацюк, які раней служыў намесьнікам начальніка УУС Горадзенскага аблвыканкаму — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі.
Расейскі палітоляг і мэдыямэнэджэр Ігар Малашэнка знойдзены мёртвым у Гішпаніі. Адразу некалькі крыніц, блізкіх да яго сям’і, паведамляюць, што Малашэнка наклаў на сябе рукі, павесіўшыся ў сваім доме.
У 14 гадоў яе згвалтаваў 18-гадовы адзінаццаціклясьнік, які потым пахваліўся гэтым перад усёй школай, і дзяўчыну пачалі цкаваць. Пагаварыць з маці пра гэта Алена не змагла....
Ініцыятыўная група берасьцейцаў, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, зьбіраецца вылучыць свайго кандыдата на выбарах прэзыдэнта Беларусі. Ужо названае імя верагоднага прэтэндэнта: Дзям’ян Лепясевіч — адзін зь лідэраў пратэстоўцаў.
Улады Віетнаму дэпартавалі з краіны аўстралійскага коміка-двайніка паўночнакарэйскага лідэра Кім Чэн Ына — да таго, як у Ханой павінен прыбыць рэальны Кім Чэн Ын на перамовы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Тэхналёгіі ўсё больш маштабна ўваходзяць у наша жыцьцё, не абышлі яны і такую ключавую сфэру, як сэкс.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў паведаміў на афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку пра сьмерць найстарэйшага сябра арганізацыі Мixacя Данiленкi.
Кінарэжысэр Георгій Данэлія уведзены ў штучную каму пасьля запаленьня лёгкіх.
Мясцовы жыхар Віталь Казак такім чынам выказвае думку, што нельга весьці «будоўлю на костках».
Паліна Кузьняцова займаецца ў жыцьці тым, што ёй падабаецца. Мастачка паводле адукацыі, яна самастойна навучылася ткаць, уласнаручна змайстравала кросны, а яе вырабы цяпер знаходзяць пакупнікоў па ўсім сьвеце.
Ці прачынаецеся вы стомленым? Ці правяраеце электронную пошту, перш чым устаць? Ці прапускаеце сьняданак, каб пасьпець на працу? Ці абедаеце на сваім працоўным месцы? Ці пераседжваеце на працы звыш нормы?
Тысячы французаў чарговым разам выйшлі на вуліцы гарадоў краіны з пратэстамі супраць палітыкі ўраду. Гэта ўжо 15-я штотыднёвая дэманстрацыя руху «жоўтых камізэлек».
У Расеі ў Пецярбургу шэсьць жанчын правялі ля ваенкамату Ленінградзкай вобласьці акцыю супраць службы ў войску. Яны прынесьлі да будынку пакункі, у якіх пад выглядам немаўлятаў знаходзілася сырое мяса. Пра гэта Радыё Свабода распавёў фатограф Давід Фрэнкель, які прысутнічаў на акцыі.
У выніку атручваньня няякасным алькаголем у штаце Асам на ўсходзе Індыі загінулі як мінімум 107 чалавек, паведамляе выданьне The Quint са спасылкай на мясцовую паліцыю. Яшчэ дзясяткі пацярпелых знаходзяцца ў шпіталях.
У Менску каля трох тысяч мужчын з голым торсам узялі ўдзел у мужчынскім забегу з нагоды афіцыйнага сьвята 23 лютага. Арганізатары назвалі гэта «Забег настоящих мужчин».
У Чыкага паліцыя затрымала вядомага сьпевака і музычнага прадусара Ар Кэлі. Яго абвінавачваюць у дзесяці эпізодах сэксуальнага гвалту, у тым ліку і над непаўналетнімі. BBC паведамляе, што артыст здаўся паліцыі, але вінаватым сябе ня лічыць.
У Чачні і Інгушэціі 23 лютага праходзяць жалобныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 75-й гадавіны сталінскай дэпартацыі чачэнцаў і інгушоў.
23 лютага польскія нацыяналісты правялі шэсьце ў Гайнаўцы, большасьць жыхароў якой беларусы і праваслаўныя. Перад маршам мясцовыя жыхары зладзілі ў Гайнаўцы жалобныя акцыі ў памяць бязьвінных ахвяраў.
Дэпутатку сельсавету вёскі Каплічы (Калінкавіцкі раён) Розу Стрэльчанку западозрылі ў пагрозах узарваць школу і саму сябе.
У Беларусі адзначаецца гендэрнае сьвята ў гонар войска іншай краіны ў «фэйкавую» дату, у якую ў іншым годзе было створанае зусім іншае беларускае ўзброенае фармаваньне, і адзначаецца яно ў час, калі беларускаму войску мусіць быць не да сьвятаў.
Максіма Лагуна не хвалюе арт-рынак і тэндэнцыі сучаснага мастацтва — ён проста малюе. А яшчэ грае ў тэатры, вучыцца ў школе і стварае анімацыю.
Дна Дня абаронцы Айчыны, які ў Беларусі ўсё яшчэ сьвяткуюць па савецкай завядзёнцы, Свабода сабрала нечаканыя лічбы пра сучаснае беларускае войска.
Салдаты адкрылі агонь, параніўшы ня менш за 12 чалавек. Загінула 42-гадовая жанчына.
У гэты дзень мужчыны змогуць бясплатна азнаёміцца з усёй калекцыяй фаўны ў заапарку (у тым ліку з экзатычнымі экзэмплярамі ў «Экзатарыуме», «Акварыюме», «Тэрарыюме») — паказаўшы вайсковы білет або пасьведчаньне вайскоўца.
Ніякіх законных падставаў, каб забараніць устаноўку «Табакерак», няма, мяркуе гарвыканкам. Разьбіраем аргумэнты за і супраць тытунёвых шапікаў.
Жыхар Рэчыцы сутыкнуўся з сытуацыяй, калі прадавачка «Белсаюздруку» ня ведала назваў тавараў па-беларуску. Прадавачка вырашыла, што зь яе зьдзекуюцца. Міністар жа інфармацыі парэкамэндаваў арганізаваць для прадаўцоў шапікаў курсы беларускай мовы «ў неабходным для працы аб’ёме».
У Менскім абласным ДАІ адмянілі пратакол аб адміністрацыйным парушэньні, складзены падчас наезду на абаронцу Курапатаў Дзяніса Ўрбановіча. Па выніках новай экспэртызы траўмаў, якія атрымаў актывіст, разбор можа скончыцца крымінальнай справай.
Загрузіць яшчэ