Нацыянальная філярмонія Ўкраіны анансуе канцэрт-прысьвячэньне Нябеснай сотні да гадавіны падзей 20 лютага. Аб гэтым паведамляецца на яе старонцы ў Facebook.
На гэты раз у праграме — «Рэквіем» Джузэпэ Вэрдзі, які той прысьвяціў свой час памяці кампазытара Джаакіна Расіні. Твор выканаюць Нацыянальны сымфанічны аркестар і Нацыянальная акадэмічная капэла «Думка».
21 лістапада 2013 году ва Ўкраіне пачаўся Эўрамайдан. Ён стаў адказам на рашэньне тагачаснай улады спыніць падрыхтоўку да падпісаньня Дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ. Пратэсты працягваліся да лютага 2014 году. Сілавікі некалькі разоў спрабавалі разагнаць пратэстуючых.
Паводле зьвестак Генпракуратуры, падчас Эўромайдану пацярпелі 2,5 тысячы чалавек, 104 з іх загінулі — большасьць у лютым 2014 году. Пасьля загінулых удзельнікаў акцый пратэсту сталі называць Нябеснай сотняй. Сярод іх быў і беларус Міхаіл Жызьнеўскі. Паводле дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў, ад 18 лютага па 2 сакавіка 2014 пры выкананьні службовых абавязкаў у цэнтры Кіева загінулі таксама 17 сілавікоў.