Гэта адбылося пасьля таго, як 9 лютага адзін з праваахоўнікаў выгукнуў «кладзіся, Бандэра» падчас затрыманьня актывістаў.
У Гомлі 10 лютага адбыўся пратэст супраць шуму і смуроду з прадпрыемства «Гомельшпалеры».
Першая намесьніца старшыні Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ірына Герашчанка назвала неадэкватнымі дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў падчас падзей у Кіеве 9 лютага.
Найлепшым дызайнэрам на 58-м Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» названы Міхал Анемпадыстаў.
«Дзевяноста адсоткаў нас — вайскоўцаў — незадаволеныя» — заявіў палкоўнік Рубэн Пас Хімэнэс у відэазвароце.
«Памерла ў рэанімацыі, у якую Насту доўга не пускалі, бо яна знаходзіцца пад хатнім арыштам праз сваю грамадзянскую і, нават можна сказаць, маральную пазыцыю»
На сустрэчы са сваімі прыхільнікамі на Менскай Міжнароднай кніжнай выставе нобэлеўская ляўрэатка паведаміла, што ў сакавіку паседжаньні інтэлектуальнага клюбу адновяцца. І першымі гасьцямі будуць вядомы амэрыканскі гісторык Цімаці Снайдэр і беларускі «айцішнік» Віктар Пракапеня.
DeafSport — адзінае незалежнае мэдыя ў Беларусі пра спорт, дзе навіны расказваюць на мове жэстаў. Каардынатаркі праекту Кацярына Ялпаева і Аксана Палажанец апавялі Свабодзе, як выжывае праект бяз грошай і як можна ім дапамагчы.
Суд у Лёндане канфіскаваў рахункі сына былога прэмʼер-міністра Малдовы Уладзіміра Філата Ўлада Лукі на суму амаль 600 тысяч даляраў.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканьняў, беларускі палітычны дзеяч Сямён Домаш памёр раніцай 9 лютага ў сваім аўтамабілі. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў Аляксандар Мілінкевіч. Прычыны сьмерці пакуль невядомыя.
Беларускаму барду, актору, паэту і шоўмэну Віктару Шалкевічу 9 лютага спаўняецца 60 гадоў. Ён расказаў Свабодзе пра сваё захапленьне зёлкамі, патлумачыў, адкуль сілкуецца энэргіяй, і пазнаёміў са сваім катом Сьцяпанам.
У Акцябрскім раёне пахавалі 32-гадовую Вольгу, якая ўчыніла самагубства. У яе засталіся трое хлопчыкаў — трох, сямі і васьмі гадоў. Сваякі нябожчыцы кажуць: на такі крок жанчына пайшла таму, што чыноўнікі пагражалі забраць дзяцей у прытулак.
Як і яго любімы Максім Багдановіч, захоўваў унутраную адзіноту і пакутаваў на сухоты. 8 лютага яму споўнілася б 98 гадоў. Герой нашых 20 нечаканых фактаў — Іван Мележ.
Суд у Санкт-Пецярбургу спыніў крымінальную справу пра напад расейскага палярніка на калегу на антарктычнай станцыі «Бэлінсгаўзэн» у сувязі з прымірэньнем бакоў.
На рэканструяванай у 2018 годзе вуліцы Камсамольскай у Менску пакрыліся іржой мэталічныя элемэнты — люкі, краты вадасьцёкаў, слупкі агароджы і ланцугі на іх.
Беларусы другі год запар уваходзяць у лік нелюбімых палякамі народаў. У параўнаньні з 2018 годам сымпатыя вырасла, але зь непрыхільнасьцю да беларусаў ставіцца амаль траціна палякаў.
90-гадовы юбілей адзначае Леанід Лыч — доктар гістарычных навук, прафэсар, публіцыст, аўтар нашумелай працы «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў як варыянт захаваньня іх этнакультурнай самабытнасьці».
Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта запытаўся ў беларусаў наконт мітынгаў, галадовак, акцый пратэсту і нават узброеных паўстаньняў.
Супрацоўнікі галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС 7 лютага з доказамі злачынства пры атрыманьні хабару затрымалі генэральны дырэктара ААТ «Менскі завод шасьцерань», паведамляе прэс-служба МУС.
Галоўная мастачка фэнтэзі-сядзібы Літоўка пад Наваградкам Ніна Паўлоўская расказала, якімі былі апошнія дні жыцьця гаспадара сядзібы Сяргея Коваля, адкуль ішло фінансаваньне праекту і як зьявілася мянушка Француз.
У сувязі з уздымам захворваньняў на вострыя рэсьпіраторныя вірусныя інфэкцыі студэнтаў 6-га курсу Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту здымаюць з заняткаў і адпраўляюць на працу ў паліклінікі Менску.
У інтэрвію Свабодзе дырэктар Магілёўскага палітэхнічнага каледжу Сяргей Казлоў заявіў, што паролі і лагіны ад сацсетак навучэнцаў ніхто не патрабаваў.
У лістах яму прапануюць спыніць прыватнае расьсьледаваньне пад пагрозай публікацыі фатаграфій.
У Маскве ва ўзросце 83 гадоў памёр актор, рэжысэр і паэт Сяргей Юрскі. Паводле дадзеных расейскіх СМІ, Юрскі памёр пасьля працяглай хваробы.
СК Пскоўскай вобласьці Расеі распачаў крымінальную справу супраць мясцовай журналісткі паводле артыкулу «Публічныя заклікі да ажыцьцяўленьня тэрарыстычнай дзейнасьці або публічнае апраўданьне тэрарызму, учыненыя з выкарыстаньнем СМІ».
У Сырыі 31 студзеня «пры выкананьні баявога заданьня» загінуў расейскі вайсковец-кантрактнік, 25-гадовы жыхар гораду Ціхарэцку Краснадарскага краю Максім Плятнёў.
У Расеі каля 70% сьмерцяў мужчын працаздольнага ўзросту зьвязаныя з ужываньнем алькаголю, паведаміла міністарка аховы здароўя Расеі Вераніка Скварцова ў эфіры «Вести FM».
Трэці ўдзельнік замаху на былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку ў брытанскім Солсбэры, якога СМІ называюць Сяргеем Фядотавым, зьвязаны зь іншым атручваньнем рэчывам «Навічок» увесну 2015 году.
Небаявыя страты савецкіх салдат, расстрэлы кішлакоў, наркотыкі і кантрабанда ў трунах — рэаліі вайны Савецкага Саюзу ў Аўганістане 1979–1989 гадоў у аповедзе баявога афіцэра Віктара Сівохіна.
Ян Максімюк пра «перакладчыцкі канон» Васіля Сёмухі, зь якім варта пазнаёміцца аматарам літаратуры.
Лава памяці ад амэрыканскага народу ў Курапатах другі раз за месяц разбураная вандаламі. Гэта адбылося неўзабаве пасьля адзначэньня 25-ай гадавіны візыту прэзыдэнта ЗША ў Беларусь. Мы сабралі самае асноўнае пра розныя выпадкі вандалізму ў Курапатах.
Чаму патэльня як падарунак для ўдзельніц жаночага саміту «Ты можаш!» выклікаў гарачыя баталіі ў сеціве? Ці бываюць 100-працэнтныя сымбалі патрыярхату і што сымбалізуе гендэрную роўнасьць?
5 лютага ўчыніла самагубства 32-гадовая жыхарка Акцябрскага раёну (Гомельская вобласьць) Вольга. У яе засталіся трое хлопчыкаў — трох, сямі і васьмі гадоў.
Так званую «сацыяльную прастытуцыю» называюць праявай гуманнасьці і міласэрнасьці. На жанчын, праўда, гэта не распаўсюджваецца.
Жанчыны часьцей сутыкаюцца з дыскрымінацыяй у сувязі са сваёй роляй жонкі і маці, мужчыны — у сувязі з узростам.
Гомельскі абласны суд адмяніў рашэньне суду Буда-Кашалёўскага раёну і пастанову аб высылцы зь Беларусі 40-гадовага ўкраінца Сяргея Працэнкі, які дзесяць гадоў жыве ў Беларусі.
Вучням ульянаўскай гімназіі № 33 далі на абед вафлі, у якіх выявілі мучных чарвякоў, паведамілі Idel.Реалии са спасылкай на бацькоў вучняў.
Чыноўнікі з Паўднёва-Сахалінска заявілі, што Смаленшчына не адносіцца да тэрыторыі Расеі. Такім чынам яны паспрабавалі ўхіліцца ад кампэнсацыі выдаткаў на паездку мясцовай жыхаркі, паведамляе расейскі рэсурс Readovka.ru.
Парады дасьведчанага амэрыканскага падарожніка, каб пабачыць як мага больш сьвету і выдаткаваць як мага менш грошай.
Асудзілі на 14 і 15 гадоў зьняволеньня, потым тэрміны зьменшылі да 8 і 9 гадоў, а выйшлі прыкладна праз 2 гады ад прысуду.
У 2014 годзе Ганну Шарэйку пазбавілі статусу члена Савету Рэспублікі і арыштавалі. Паводле сьледчых, птушкафабрыка доўгі час набывала кармы за мяжой і па завышаных цэнах. Дырэктарку абвінавацілі ў прычыненьні шкоды ў буйным памеры.
Указам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 лютага 2019 году № 38 «Аб прызначэньні і вызваленьні судзьдзяў» Сяргей Бандарэнка, судзьдзя Менскага гарадзкога суду, быў звольнены па ўласным жаданьні.
Рэлігійная арганізацыя, да якой належыць Крыстэнсэн, не забароненая ў Беларусі, але прызнаная экстрэмісцкай ў Расеі.
Згодна з прэзыдэнцкім указам № 38 ад 4 лютага 2019 году, судзьдзя Першамайскага раёну Менску Сяргей Бандарэнка, які ў 2011 годзе асудзіў на 4,5 года турмы праваабаронцу «Вясны» Алеся Бяляцкага, вызвалены ад пасады «па ўласным жаданьні».
Уласьнік і стваральнік брэнду «Самае маё» Дзьмітрый Болашэў расчараваўся ў праграмаваньні і вырашыў вырабляць карысныя ў побыце рэчы, якія можна фізычна памацаць.
Разьвітаньне зь перакладчыкам Васілём Сёмухам, які памёр 3 лютага ва ўзросьце 83 гадоў праходзіць у рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага ў Менску.
Стала вядома ўжо пра трэці за апошнія два месяцы выпадак самагубства грамадзяніна Расеі, зьвязаны, як мяркуецца, з пагрозай высылкі зь Беларусі. 31 сьнежня 2018 году скончыў жыцьцё 68-гадовы жыхар Брагінскага раёну Мікалай Дземідзенка.
Генпракурор Беларусі Аляксандар Канюк пацьвердзіў затрыманьне старшыні праўленьня ААТ «Беларускі міжбанкавы разьліковы цэнтар» Фэлікса Касьпяровіча, паведамляе БелаПАН.
Каго, за што, куды і як высылаюць зь Беларусі. Расьсьледаваньне Свабоды.
Загрузіць яшчэ