Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор пацьвердзіў затрыманьне кіраўніка Беларускага міжбанкаўскага разьліковага цэнтру


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Генпракурор Беларусі Аляксандар Канюк пацьвердзіў затрыманьне старшыні праўленьня ААТ «Беларускі міжбанкавы разьліковы цэнтар» Фэлікса Касьпяровіча, паведамляе БелаПАН.

Затрыманы знаходзіцца пад вартай, сказаў Канюк журналістам у Менску 6 лютага.

16 студзеня ў СМІ зьявілася інфармацыя, што сілавікі ўзялі ў распрацоўку шэраг банкаўскіх работнікаў, і адным з ключавых удзельнікаў праходзіць у справе Фэлікс Касьпяровіч. Пра гэта Tut.by расказалі тры інфармаваныя крыніцы.

ААТ «Беларускі міжбанкавы разьліковы цэнтар» створаны ў кастрычніку 2017 году на базе ўнітарнага прадпрыемства, якое ўваходзіла ў склад Нацыянальнага банку Беларусі.

У склад акцыянэраў БМРЦ, акрамя Нацбанку з доляй 99,9%, уваходзіць ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя» АРІП».

БМРЦ выконвае функцыі тэхнічнага апэратара аўтаматызаванай сыстэмы міжбанкаўскіх разьлікаў і забясьпечвае правядзеньне асноўнай долі безнаяўных разьлікаў у Беларусі. У дзень БМРЦ апрацоўвае за 250 000 транзакцый на агульную суму 1 млрд даляраў.

Нацбанк перадаў разьліковаму цэнтру функцыі абанэнцкага пункту калектыўнага доступу да сеткі SWIFT (міжнародная сыстэма пераводаў, якая аб’ядноўвае банкі ўсяго сьвету).

Фэлікс Касьпяровіч працаваў у Нацбанку з 1995 году, паступова дайшоўшы да пасады кіраўніка разьліковага цэнтру.

З пачатку году выканаўцам абавязкаў старшыні праўленьня БМРЦ зьяўляецца Міхаіл Гоцман.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG