Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У турмах Кітаю адбываюць тэрмін больш за 100 «непажаданых» пісьменьнікаў


Дэманстрацыя ў падтрымку кітайскіх палітвязьняў у Ганконгу
Дэманстрацыя ў падтрымку кітайскіх палітвязьняў у Ганконгу

Больш за 100 пісьменьнікаў у Кітаі адбываюць тэрміны ў турмах праз свае публікацыі. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе «Свабода пісаць», які ў сераду апублікавала арганізацыя PEN America, якая займаецца абаронай свабоды слова і творчасьці.

Па дадзеных аўтараў дакладу, у 2023 годзе ў Кітаі колькасьць зьняволеных пісьменьнікаў і публіцыстаў упершыню перавысіла сотню і склала 107 чалавек. Каля паловы з іх былі асуджаныя за пасады ў інтэрнэце.

Пры гэтым агульны лік кітайцаў, асуджаных за неляяльныя ўладам выказваньні, нашмат вышэйшы. Напрыклад, па паведамленьні «Рэпартэраў без межаў», колькасьць палітвязьняў журналістаў у краіне перавысіла 100 чалавек яшчэ ў 2020 годзе.

Аўтары даклада PEN America налічылі ў сьвеце як мінімум 339 пісьменьнікаў, якія зазналі судовы перасьлед за свае словы. Такім чынам, на долю Кітая прыпадае прыкладна трэць усіх заняволеных – больш, чым у любой іншай краіне.

Дырэктар дасьледчага аддзела PEN America Джэймс Тэйгер заявіў, што рэальная колькасьць арыштаваных за выказваньні ў Кітаі можа быць прыкметна большая, а таксама што ў дакладзе не ўлічаны тыя аўтары, якія знаходзяцца на волі, але падвяргаюцца цэнзуры або вымушаны зьвяртацца да самацэнзуры.

Грамадзянам Кітая, якіх арыштоўваюць з-за недастаткова ляяльных публікацый, звычайна прад'яўляюць абвінавачаньні ў «распальваньні спрэчак і правакаваньні беспарадкаў». Раней нават кітайскія чыноўнікі заяўлялі аб тым, што гэтыя абвінавачаньні сфармуляваны занадта расплывіста і могуць выкарыстоўвацца неправасудна.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG