Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Оскар» ня будуць уручаць падчас рэклямных паўзаў


Арганізатары цырымоніі «Оскар» адмовіліся ад пляну ўручэньня прэмій Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва падчас рэклямных паўзаў.

У заяве Акадэміі гаворыцца, што ўсе 24 залатыя статуэткі будуць уручаныя «у нашым традыцыйным фармаце», паведамляе Голас Амэрыкі.

На мінулым тыдні Акадэмія паведаміла, што цырымоніі ўручэньня ўзнагародаў у чатырох катэгорыях («Найлепшая апэратарская работа», «Найлепшы мантаж», «Найлепшы кароткамэтражны фільм» і «Найлепшыя прычоскі і макіяж») будуць перакрытыя блёкамі рэклямы, а адрэдагаваныя выступу ляўрэатаў будуць пасьля дададзеныя ў тэлетрансьляцыю.

Гэта плянавалася зрабіць, каб скараціць час трансьляцыі цырымоніі і павысіць цікавасьць тэлегледачоў. Аднак супраць выступілі шматлікія «зоркі» Галівуду, уключаючы Марціна Скарсэзэ, Спайка Лі, Робэрта дэ Ніра, Квенціна Таранціна і Джорджа Клуні, якія заявілі, што арганізатары цырымоніі праяўляюць непавагу да кінэматаграфістаў.

91-я цырымонія ўручэньня прэмій «Оскар» пройдзе ўвечары ў нядзелю 24 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG