Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская кінаакадэмія ўводзіць новую намінацыю прэміі «Оскар»


Амэрыканская кінаакадэмія з 2019 году ўводзіць новую намінацыю кінапрэміі «Оскар» — за выбітны папулярны фільм.

У гэтай намінацыі будуць узнагароджвацца высокабюджэтны блёкбастэры, якія трапляюць у асноўную катэгорыю, але прайграюць драматычным фільмам. Прыкладам, на новую прэмію могуць прэтэндаваць фільмы накшталт «Вар’яцкага Макса», «Чорнай пантэры» ці «Мсьціўцаў». Дэталі новай намінацыі будуць пададзеныя пазьней.

Уводзяцца яшчэ дзьве іншыя зьмены ў рэглямэнт прэміі.

Цырымонія ўручэньня ўзнагарод будзе скарочаная з чатырох да трох гадзін. Узнагароды ў некаторых менш папулярных намінацыях будуць уручацца падчас рэклямных паўзаў. Мяркуецца, што такі прагляд будзе больш прывабным для гледачоў. У апошнія гады рэйтынг цырымоніі зьніжаецца. У 2018 годзе наўпроставую трансьляцыю ўручэньня «Оскараў» паглядзела рэкордна нізкая колькасьць тэлегледачоў — 26,5 мільёна чалавек. Гэта на 20 адсоткаў менш, чым у папярэднім годзе. У 2013 годзе ўручэньне «Оскараў» глядзелі больш за 40 мільёнаў чалавек.

Цырымонія ўручэньня «Оскараў» будзе таксама праводзіцца раней, чым дагэтуль. У 2019 годзе прэмія Амэрыканскай кінаакадэміі будзе ўручацца 24 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG