Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні разьвіталіся з экс-кандыдатам у прэзыдэнты Сямёнам Домашам. ФОТА


Палітыка Сямёна Домаша 11 лютага пахавалі ў Горадні на могілках, выдзеленых для грамадзян, якія зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё гораду і вобласьці. Разьвітацца зь ім прыйшлі сябры, паплечнікі, кіраўнікі прадпрыемстваў, чыноўнікі.

Дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12 і 13 скліканьняў, былы старшыня Горадзенскага аблвыканкаму і апазыцыйны кандыдат на выбарах прэзыдэнта 2001 году памёр раніцай 9 лютага ў сваім аўтамабілі. Яму было 69 гадоў.

Зь Сямёнам Домашам разьвітваліся ў Горадзенскім пахавальным доме.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году Сямён Домаш быў адным з кандыдатаў ад апазыцыі.

Апошнім часам Домаш пазьбягаў публічнасьці і не даваў інтэрвію.

Удава Домаша Зоя Фёдараўна
Удава Домаша Зоя Фёдараўна
Сваякі нябожчыка
Сваякі нябожчыка
Сын Сямёна Домаша
Сын Сямёна Домаша
Палітык Аляксандар Мілінкевіч, сябар і паплечнік Сямёна Домаша
Палітык Аляксандар Мілінкевіч, сябар і паплечнік Сямёна Домаша
Бард і актор Віктар Шалкевіч выказаў спачуваньні родным Домаша
Бард і актор Віктар Шалкевіч выказаў спачуваньні родным Домаша
Разьвітацца з Домашам прыйшоў журналіст і палітык Мікола Маркевіч
Разьвітацца з Домашам прыйшоў журналіст і палітык Мікола Маркевіч
Тадэвуш Гавін, былы старшыня Саюзу палякаў Беларусі
Тадэвуш Гавін, былы старшыня Саюзу палякаў Беларусі
Уладзімер Зухавіцкі, заснавальнік прыватнага холдынгу па вытворчасьці мэблі «ЗОВ»
Уладзімер Зухавіцкі, заснавальнік прыватнага холдынгу па вытворчасьці мэблі «ЗОВ»
Анатоль Грышук, дырэктар Горадзенскага мясакамбінату
Анатоль Грышук, дырэктар Горадзенскага мясакамбінату
Сямёну Домашу нядаўна споўнілася 69 гадоў
Сямёну Домашу нядаўна споўнілася 69 гадоў
Сямёна Домаша пахавалі на «азотаўскіх» могілках на ўсходзе Горадні. Там хаваюць толькі ў выключных выпадках
Сямёна Домаша пахавалі на «азотаўскіх» могілках на ўсходзе Горадні. Там хаваюць толькі ў выключных выпадках

Барыс Фёдараў, старшыня Горадзенскага гарадзкога Савету дэпутатаў
Барыс Фёдараў, старшыня Горадзенскага гарадзкога Савету дэпутатаў

Разьвітальнае слова на пахаваньні сказаў Барыс Фёдараў, старшыня Горадзенскага гарадзкога Савету дэпутатаў:

«Перастала біцца сэрца вельмі яскравага чалавека, вядомага ў нашым горадзе, у нашай вобласьці, у нашай краіне і за яе межамі. Сямён Мікалаевіч пражыў яркае, разнастайнае жыцьцё. Што б ён ні рабіў, паказваў сябе як найвышэйшы прафэсіянал, салідны кіраўнік і працалюбівы чалавек», — сказаў Барыс Фёдараў.

Хто такі Сямён Домаш

Сямён Домаш нарадзіўся ў вёсцы Тумашы Берасьцейскай вобласьці ў 1950 годзе. У 1993 года абраны старшынём Горадзенскага аблвыканкаму і абласнога Савету дэпутатаў. Пасьля быў дэпутатам Вярхоўнага Савету.

На прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году Сямён Домаш быў адным з апазыцыйных кандыдатаў.

Ягоную кандыдатуру падтрымліваў палітычны рух «Рэгіянальная Беларусь», структуры якога дзейнічалі практычна ва ўсіх рэгіёнах краіны. Перад самымі выбарамі, згодна з ранейшымі дамоўленасьцямі ў межах абʼяднанай апазыцыі, Домаш зьняў сваю кандыдатуру на карысьць адзінага кандыдата — Уладзімера Ганчарыка.

Падчас выбарчай кампаніі 2001 году Сямён Домаш трапіў у менскі шпіталь, пазьней яму зрабілі апэрацыю ў Кракаве. Потым Домаш працаваў у камэрцыйных структурах, а далей доўгі час быў бяз працы.

Год перад першымі прэзыдэнцкімі выбарамі 1994-га ён быў кіраўніком выканаўчае і заканадаўчае ўлады Гарадзенскай вобласьці, а пасьля абраньня Аляксандра Лукашэнкі і да рэфэрэндуму 1996 году Сямён Домаш — старшыня толькі абласнога савету. У той самы час Домаш быў дэпутатам і сябрам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня.

У 2006 годзе ўзначаліў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гродзенскае вытворчае гарбарнае абʼяднаньне». Пазьней працаваў адным з кіраўнікоў горадзенскага харчовага прадпрыемства ABC. Публічнасьці пазьбягаў, інтэрвію не даваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG