Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвесьціся да 18 гадоў, выйсьці замуж пасьля 60. «Сьвяты Валянцін» па-беларуску. ІНФАГРАФІКА


Свабода сабрала нечаканыя зьвесткі да дня сьвятога Валянціна.

У Беларусі жанчыны выходзяць замуж у сярэднім у 25,8 года, мужчыны жэняцца — у 27,9. Гэта вынікае са зьвестак Белстату (апошнія дадзеныя — на 2017 год).

Ажаніцца ў 60

​У 2017 годзе ва ўзросьце пасьля 60 гадоў выйшлі замуж 943 жанчыны. У такім жа ўзросьце ажаніліся 1497 мужчын.

Да свайго паўналецьця ажаніўся 71 хлапец, а выйшлі замуж 492 дзяўчыны.

Нарадзіць пасьля 40

У 2017 годзе ў Беларусі нарадзіліся 102 тысячы дзяцей. Большасьць жанчын нараджае ў прамежку паміж 25–29 гадамі. Але 73 жанчыны нарадзілі дзяцей у 49 і болей гадоў.

Разьвесьціся да 18

32 тысячы разводаў зарэгістравалі ў Беларусі ў 2017 годзе. У тым ліку скасавалі 4,3 тысячы шлюбаў, якія праіснавалі 20 і болей гадоў. 990 чалавек прабылі ў шлюбе менш за год. Большасьць жанчын і мужчын разводзяцца ў 30–34 гады. Але бывае інакш.

Да 18 гадоў пасьпелі выйсьці замуж і разьвесьціся 5 дзяўчат. Ніводзін хлопец у такім узросьце не разьвёўся. Ва ўзросьце пасьля 60 гадоў шлюб скасавалі 1027 мужчын і 714 жанчын.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG